Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках Скайп Виртуального Бреста Viber Виртуального Бреста

 Берасцейскі актывіст пасля суда трапіў на прыём у гарвыканкам - фото

Берасцейскі актывіст пасля суда трапіў на прыём у гарвыканкам

3 22  Сентября 2017 г.  в 14:49, показов: 2667 : Политика, власть, оппозиция

Берасцейскі грамадскі актывіст Віталь Казак, разам з жыхарамі горада і прадстаўнікамі палітычных партый, трапіў на прыём у мясцовы гарвыканкам. Сустрэча з прадстаўнікамі ўлады адбылася адразу пасля суда над актывістам, у якім зараз абвешчаны перапынак.

Берасцейскі актывіст пасля суда трапіў на прыём у гарвыканкам

Гарвыканкам прадстаўлялі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Генадзь Іванчын, першы сакратар Берасцейскага гарадскога камітэта грамадскага аб’яднання “БРСМ” Дзяніс Селівонік і начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Ірына Мокат.

Дыялог трываў каля гадзіны:

— Чаму тады чыноўнікі адмыслова не прыязджаюць, каб мяне потым міліцыя, па вашым жа загадзе, прыцягвала да адміністрацыйнай адказнасці? Навошта такое адбываецца? Чаму не пайсці на дыялог? Як міліцыя раней мяне не прыцягвала, а цяпер вырашыла прыцягнуць? Хоць я раблю тое самае, што рабіў раней. Чаму чыноўнікі не прыходзяць туды канкрэтна і не адказваюць на пытанні грамадзян?

— Згадзіцеся, у Берасці больш за 300 тысяч жыхароў. І шмат хто здаволены гэтым горадам.

— І я задаволены, што шмат чаго робіцца. Хіба я сказаў, што ўсю гэтую ўладу трэба знесці?

Напярэдадні самой сустрэчы жыхары горада ўзнялі сцяг Берасця ля прыступкаў гарвыканкама, а пасля яе, некаторыя з удзельнікаў сустрэчы падзяліліся ўражаннямі ад яе.

Кажа Людміла Дзенісенка, старшыня абласной арганізацыі партыі левых “Справядлівы свет”:

— Пытанні, якія яму задалі, я думаю, былі крыху няёмкімі для чыноўніка, бо гэтыя пытанні задаюцца ўжо не адзін год. На жаль, не ўсе яны вырашаюцца. Нас, як палітычную партыю, цікавіць пытанне месцаў правядзення пікетаў, мітынгаў, сходаў. Гэта месца нам абяцаюць ужо некалькі гадоў. Мы канкрэтна кажам пра вуліцу Савецкую. Я на сто адсоткаў упэўнена, што гэтага месца нам так і не выдзеляць. Знойдуцца розныя лазейкі, нешта прыдумаюць. А што тычыцца Казака, дык я лічу, што пытанні, якія ён ставіць, сапраўды трэба разглядаць, бо дзіцячыя пляцоўкі, школы, дамы — гэта тое, што хвалюе людзей.

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці на чале з Віталём Казаком дамовіліся на чарговае спатканне з уладамі, а тыя ў сваю чаргу, вусна, падтрымалі гэтае жаданне. Грамадскі актывіст збіраецца наведаць іх адразу пасля суду над ім, працяг якога запланаваны на 22 верасня.

Берасцейскі актывіст пасля суда трапіў на прыём у гарвыканкам

Берасцейскі актывіст пасля суда трапіў на прыём у гарвыканкам

Берасцейскі актывіст пасля суда трапіў на прыём у гарвыканкам

Берасцейскі актывіст пасля суда трапіў на прыём у гарвыканкам

Берасцейскі актывіст пасля суда трапіў на прыём у гарвыканкам

Берасцейскі актывіст пасля суда трапіў на прыём у гарвыканкам

Источник информации: Радыё Рацыя
Автор: Мікола Ляшкевіч
РАДЫЁ РАЦЫЯ

     Дополнительные материалы по теме:

  • Комментарии на сайте
  • Нашли ошибку? Crtl+Enter
  • Отправить свою новость

Комментарии переведены в режим - только чтение

Опубликован 2017-09-22 15:14, удалён модератором 2017-09-22 15:55
Опубликован 2017-09-22 15:52, удалён модератором 2017-09-22 15:55
Опубликован 2017-09-22 14:58, удалён модератором 2017-09-22 14:58

Страницы: [1]

Настройки Нашли ошибку в тексте?Если вы нашли ошибку в тексте, просто выделяйте её, и нажмите CTRL+Enter.

Доступны только для зарегистрированных пользователей. К примеру, можно отключить практически всю рекламу на сайте.
Система Orphus

Если вы располагаете информацией, которая касается города Бреста, вы можете отправить ее нам для публикации. Это может быть любое интересное событие, происшествие и т.д. К сообщению (текст) вы можете прикрепить несколько фотографий. Если укажите свой e-mail, у нас будет возможность связаться с вами, и задать вам несколько вопросов. Телефон нужен для более оперативной связи. Любое из полей может быть незаполнено.

Попробуйте прямо сейчас! - открыть загрузчик (в новом окне). Спасибо вам!