Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках Скайп Виртуального Бреста Viber Виртуального Бреста

 Рашэнне эканамічнага суда Брэсцкай вобласці, якое патрабуе выдаліць з інтэрнэту відэаролік незалежнага блогера, пакінулі...

Рашэнне эканамічнага суда Брэсцкай вобласці, якое патрабуе выдаліць з інтэрнэту відэаролік незалежнага блогера, пакінулі без зменаў

12 15  Сентября 2017 г.  в 12:05, показов: 1466 : Разное: обо всём понемногу

Апеляцыйная інстанцыя гэтай судовай установы прыняла пастанову, якая тычыцца справы аб абароне дзелавой рэпутацыі прадпрыемства “Дынама Цэнтр”.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news49617.php

Рашэнне эканамічнага суда Брэсцкай вобласці, якое патрабуе выдаліць з інтэрнэту відэаролік незалежнага блогера, пакінулі без зменаў

Гаворка ідзе пра рашэнне эканамічнага суда Брэсцкай вобласці ад 4 жнiўня 2017 года. Згодна яму, шэраг звестак, распаўсюджанага праз інтэрнет відэароліка “Дынамаўская афера” судом “прызнаныя не адпаведнымі рэчаіснасці і зневажаюць дзелавую рэпутацыю вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Дынама Цэнтр” Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства “Дынама”.

Аўтарам відэароліка - відэаблогеру Сяргею Пятрухіну і актывісту руху «За Свабоду» Дзянісу Турчаняку – гэтым рашэннем было забаронена распаўсюд відэароліка, у тым ліку яго размяшчэнне на любых рэсурсах сеткі інтэрнет.

Акрамя таго, суд абавязаў аўтараў відэароліка, на сайтах, дзе ён быў размешчаны, а таксама на сваіх старонках у сацыяльнай сетцы “Вконтакте” зрабіць абвяржэнне праз відэазварот з наступным зместам: “Звесткі, названыя ў відэароліку “Дынамаўская афера”, не адпавядаюць рэчаіснасці і ганяць дзелавую рэпутацыю УП “Дынама Цэнтр”. Аўтары відэароліка таксама абавязаны кампенсаваць прадпрыемству “Дынама Цэнтр” выдаткі на дзяржаўную пошліну.

Сяргей Пятрухін і Дзяніс Турчаняк стварылі згаданы відэаролік у лютым 2017 года. Яны распавялі пра зямельны ўчастак, які быў прадастаўлены ў арэнду УП “Дынама Цэнтр”. Аўтары расследвання выказалі меркаванне пра тое, што прадпрыемства атрымала зямлю ў раёне рынку “Кавалёва” ў Брэсце з дапамогай “шэрай” схемы (цяпер на гэтым участку знаходзіцца буйны гандлёвы аб’ект). У вытворча-гандлёвым ўнітарным прадпрыемстве “Дынама Цэнтр”, якое належыць БФСТ “Дынама”, не пагадзіліся з блогерамі і падалі на іх у суд. Той вырашыў, што інфармацыя ў расследаванні Пятрухіна і Турчаняка зневажае дзелавую рэпутацыю “Дынама Цэнтра”.

Источник информации: Служба маніторынгу ГА "БАЖ"
  • Комментарии на сайте
  • Нашли ошибку? Crtl+Enter
  • Отправить свою новость

Комментарии переведены в режим - только чтение

Опубликован 2017-09-15 15:49, удалён модератором 2017-09-15 15:50
Опубликован 2017-09-15 15:40, удалён модератором 2017-09-15 15:48
Опубликован 2017-09-15 15:38, удалён модератором 2017-09-15 15:48
Опубликован 2017-09-15 15:34, удалён модератором 2017-09-15 15:37
Опубликован 2017-09-15 15:24, удалён модератором 2017-09-15 15:37
Опубликован 2017-09-15 15:22, удалён модератором 2017-09-15 15:48
Опубликован 2017-09-15 15:11, удалён модератором 2017-09-15 15:48
Опубликован 2017-09-15 15:06, удалён модератором 2017-09-15 15:48
Тимофей_гость 2017-09-15 15:41
Сливал бы туфту, так за ним не следили бы и не бегали. Большое дело делает,терпения ему.
+13

Опубликован 2017-09-15 15:45, удалён модератором 2017-09-15 15:48
827_гость 2017-09-15 12:12
Ну, Beyonce имеет вступившее в законную силу решение суда об удалении из интернета фото, пусть и якобы выигравшие суд у брестских блокеров аналогично радуются )))
-9


Страницы: [1]

Настройки Нашли ошибку в тексте?Если вы нашли ошибку в тексте, просто выделяйте её, и нажмите CTRL+Enter.

Доступны только для зарегистрированных пользователей. К примеру, можно отключить практически всю рекламу на сайте.
Система Orphus

Если вы располагаете информацией, которая касается города Бреста, вы можете отправить ее нам для публикации. Это может быть любое интересное событие, происшествие и т.д. К сообщению (текст) вы можете прикрепить несколько фотографий. Если укажите свой e-mail, у нас будет возможность связаться с вами, и задать вам несколько вопросов. Телефон нужен для более оперативной связи. Любое из полей может быть незаполнено.

Попробуйте прямо сейчас! - открыть загрузчик (в новом окне). Спасибо вам!