Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

12 берасцейскіх спраў: Дзездзіч прэзентуе гістарычны планіроўшчык

6  Июля 2017 г.  в 19:05 : Разное: обо всём понемногу

АРР «Дзедзіч» у межах кампаніі «Наша мова» прэзентуе ўнікальны планіроўшчык "Берасцейскія справы" на 2017/2018 гг. 12 месяцаў, 12 берасцейскіх спраў, 12 выбітных асоб. Даведацца больш пра гэтых асоб і іх справы ты зможаш, калі пройдзеш наш тэст.

12 берасцейскіх спраў: Дзездзіч прэзентуе гістарычны планіроўшчык

Што аб’ядноўвае Вітаўта, Казіміра Лышчынскага і Уладзіміра Калесніка, Усевалада Ігнатоўскага і Урсына Нямцэвіча? Іх жыццё і дзейнасць тым ці іншым чынам былі звязаны з Берасцейшчынай. Таму менавіта гэтыя 12 асоб сталі героямі планіроўшчыка "Берасцейскія справы". Кожны месяц — гэта знакамітая берасцейская асоба і яе важная справа.

Мы можам не здагадвацца, што некаторыя асобы, такія як Ягайла, зрабілі вялікі ўклад у развіццё нашага горада і края. А пра некаторых, як напрыклад браты Цвікевічы, шмат хто ўвогуле не чуў. Наш планіроўшчык дапаможа табе даведацца пра іх справы і натхніцца на важныя здзяйсненні на карысць Берасця. Упісвай свае справы побач са справамі нашых герояў!

Для таго, каб высветліць, наколькі добра ты разбіраешся ў берасцейскіх справах, табе неабходна адказаць на 10 пытанняў нашага тэсту. Ты не толькі зможаш праверыць свае веды, але і даведацца пра цікавыя факты з біяграфій нашых герояў.

Хто надаў Берасцю прывілей на самакіраванне, а хто заснаваў тут друкарню? Правер сябе і абавязкова падзяліся вынікамі тэсту ў сацыяльных сетках. Натхняйся справамі вялікіх людзей!

Хутка мы разыграем 5 такіх планіроўшчыкаў у суполцы “Наша Мова” (https://vk.com/nashamova). Сачы за навінамі!