Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках Скайп Виртуального Бреста Viber Виртуального Бреста

 Гадаваць дзіця-вегана ў Беларусі: гісторыя маладой маці з Баранавічаў і меркаванні спецыялістаў

Гадаваць дзіця-вегана ў Беларусі: гісторыя маладой маці з Баранавічаў і меркаванні спецыялістаў

33 17  Апреля 2017 г.  в 09:00, показов: 2980 : Разное: обо всём понемногу

Яна Дамашэвіч амаль 10 гадоў не есць мяса. Крыху пазней яна цалкам адмовілася ад малочных прадуктаў, ласункаў і ўвогуле ўсяго, што мае жывёльнае паходжанне. Цяпер дзяўчына практыкуе сыраедства. Такі тып харчавання для яе — шлях да здароўя душы і цела, філасофія, якая не прымае «паглынання трупаў і забруджвання шлакамі і антыбіётыкамі, якімі нашпігаваная мяса-малочная і кандытарская індустрыі». Па такім жа прынцыпе Яна гадуе дачку Машу: дзяўчынцы не так даўно споўніўся годзік, на працягу якога яна каштавала толькі матчына малако, а ў астатнім прытрымлівалася выключна расліннай «дыеты». Пры гэтым ніякіх дадаткаў і вітамінаў у іх сям'і не ўжываюць.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news46478.php

Фота: Наша Нiва

Яна і Маша. На фота дзяўчынцы 6 месяцаў

«Да выхавання дзяцей трэба ставіцца прасцей»

Маша носіцца па пакойчыку, дзе хутка пачнуцца курсы ландшафтнага дызайну, з задавальненнем разглядае новы для яе інтэр'ер і пакуль што адмаўляецца есці спецыяльна прыгатаваную для яе сумесь з рысу, шампіньёнаў і цыбулі: навокал занадта шмат цікавага. Яна ездзіць у Мінск з Баранавічаў тры разы на тыдзень: да дынамічнага ладу жыцця маці прывучала дачку яшчэ ва ўлонні.

«Перад тым, як зацяжараць, я практыкавала розныя фізічныя нагрузкі, бегала. Як толькі даведалася, што чакаю дзіця, перайшла на штодзённы мінімум: абавязковыя 5 кіламетраў пешшу. На познім тэрміне пастаянна наведвала басейн. Думаю, менавіта дзякуючы маёй актыўнасці роды прайшлі спакойна, без ускладненняў», — распавядае Яна.

Падчас цяжарнасці дзяўчына працягнула займацца сваім любімым хобі: яздой на матацыкле. Як толькі Маша трошкі падрасла, адразу ж адправілася з ёй у падарожжа ў Латвію. Яна вельмі проста глядзіць на жыццё і не імкнецца здзьмухаць з дзіцяці пылінкі. Дзяўчына згадвае бабуль і дзядуляў, якія маглі нарадзіць проста ў полі і неўзабаве зноў працягнуць працаваць: «Маша з першых месяцаў падоўгу спала на свежым паветры. Як толькі навучылася поўзаць, я дала ёй поўную свабоду: яна лазіла, дзе хацела. Для мяне не катастрофа, калі Маша падымае з падлогі ежу і працягвае гэта есці. Трэба гартаваць дзяцей усімі магчымымі спосабамі».


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news46478.php

Фота: Наша Нiва

Прагулка пешшу. Машы 4 месяцы

«Калі мне кажуць, што раблю нешта няправільна, я гляджу на дачку і пераконваюся ў адваротным»

Адзінае, у чым маці дзяўчынкі праяўляе строгасць — гэта харчаванне. Яна не пагаджаецца з нормамі, якія, на яе погляд, прыдумалі толькі для таго, каб пэўныя вытворцы працягвалі паспяхова прадаваць свае тавары.

«Сутачную норму бялку, неабходнага чалавеку, можна атрымаць са шпінату, з салаты, гародніны, бабовых, фруктаў ці арэшкаў. Машы, напрыклад, я штодня гатую ўсякія пюрэ: з фасолі, нуту або сачавіцы. З салодкага яна ўжывае толькі фрукты і сухафрукты. Адчувае сябе пры гэтым выдатна: развіваецца хутчэй за аднагодак, актыўная, у яе здаровыя зубы і за ўсё сваё жыццё яна ні разу сур’ёзна не хварэла».


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news46478.php

Фота: Наша Нiва

Машы ўжо 7 месяцаў

 

Пра тое, што Машу гадуюць веганам, баранавіцкія лекары нават не здагадваюцца: аналізы ў норме, і Яна не лічыць патрэбным распавядаць пра тое, што наўрад ці ім спадабаецца. Так здарылася з яе бацькамі: тата Яны, напрыклад, у любы зручны момант спрабаваў падсунуць ўнучцы мяса.

«Маё рашэнне даецца мне нялёгка: тут я самотны воін у полі. Сярод блізкіх няма нікога, хто быў хоць бы вегетарыянцам. Даводзіцца кожны раз адстойваць свой пункт гледжання: калі мне кажуць, што я раблю нешта няправільна, я гляджу на сваю ўсмешлівую і камунікабельную Машу і пераконваюся ў адваротным», — дзеліцца набалелым маладая мама.

Прадукты, якімі харчуюцца дзяўчынкі, не так проста знайсці ў звычайных крамах. Жыхарам Баранавічаў у гэтым плане пашанцавала: у іх пабудавалі гіпермаркет «Карона», дзе можна знайсці і кунжутны алей, і зялёную грэчку для прарошчвання. Калі б пад бокам такога не было, як кажа Яна, выхад усё роўна знайшлі: заказвалі б ежу праз інтэрнэт або адмыслова прыязджалі б у Мінск.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news46478.php

Фота: Наша Нiва

А гэта свежы фотаздымак: тут дачцэ Яны 14 месяцаў

Што тычыцца будучыні, дзяўчына глядзіць у яе з аптымізмам: выхавальніцы ў дзіцячым садку пойдуць ёй насустрач і дапамогуць арганізаваць асобнае харчаванне, а сама Маша свядома працягне веганскі шлях: «Нават сёння ў Беларусі хваля інфармацыі, звязаная з вегетарыянствам і здаровым харчаваннем, захоплівае ўсё большую колькасць людзей. Думаю, праз гадоў 10 іх будзе яшчэ больш. У такіх умовах дзіця наўрад ці прыйдзе і скажа: „Да ну нафіг! Хачу мяса!“. Калі так здарыцца, гэта, на жаль, будзе сведчыць пра вельмі нізкі узровень усвядомленасці ўласных дзеянняў у маёй дачкі».

Меркаванні спецыялістаў

Ірына Кабасакал, доктар-дыетолаг:

«На мой погляд, усіх маці, якія гадуюць дзяцей вегетарыянцамі або веганамі, трэба адправіць на кансультацыю да псіхіятра. Са сваім здароўем дарослы чалавек вольны паступаць, як ён пажадае, але навошта губіць не сфармаваны арганізм? Усе асноўныя пажыўныя рэчывы паступаюць да нас разам з мясам і малочнымі прадуктамі: бялок, кальцый, жалеза, амінакіслоты. Менавіта ежа жывёльнага паходжання лепш за ўсё засвойваецца, у адрозненне ад расліннай. Падчас вучобы ў Расійскай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі мы разбіралі практычныя выпадкі спробаў вырасціць веганаў: у такіх дзяцей нярэдка развіваецца рахіт, відавочны недахоп кальцыю, у іх аслаблены імунітэт. Я не сустракала ніводнага доктара, які б падтрымліваў падобны тып харчавання. Што тычыцца сыраедства, то яно магчыма пасля 25 гадоў у якасці элемента ачышчэння і толькі на працягу невялікага прамежку часу. А дзецям любыя дыеты без прадпісанняў дактароў супрацьпаказаныя: яны павінны харчавацца паўнавартасна».

Таццяна Піскун, педыятр медыцынскага цэнтра «ЛАДЭ», кандыдат медыцынскіх навук:

«Кожную гісторыю гадавання трэба разглядаць індывідуальна, бо ўсе дзеці розныя. На Захадзе і вегетарыянства, і веганства практыкуюцца даўно, людзі прытрымліваюцца такога ладу жыцця не адно дзесяцігоддзе.

Якія могуць быць падводныя камяні для веганаў у нашым грамадстве? Па-першае, гэта досыць дарагая забава. Для таго, каб выканаць норму каларыйнасці, неабходную для энергіі і росту ў першыя гады жыцця, дзіцяці прыйдзецца пастаянна жаваць раслінную ежу. У рацыёне трэба прытрымлівацца разнастайнасці, але, на жаль, айчынны рынак гэтым пахваліцца не можа. Другую небяспеку для такіх сем’яў прадстаўляюць дзіцячы сад і школа: дарослыя людзі ў стане адстаяць свой пункт гледжання, а дзецям можа быць псіхалагічна цяжка знаходзіцца побач з тымі, хто будзе ўжываць прысмакі ды мяса.

У цэлым, калі зусім нядаўна лічылася, што веганства абсалютна проціпаказана, зараз меркаванне лекараў трохі змянілася: калі ў бацькоў ёсць фінансавыя магчымасці, каб купляць дадатковыя вітаміны (у прыватнасці, А, B12, D, жалеза, цынк) і пастаянна назірацца ў доктара, такі лад жыцця дапушчальны. Калі ж не выконваць гэтыя ўмовы, непазбежны дэфіцыт калорый, энергіі, вітамінаў і ўсяго астатняга. Трэба быць вельмі дысцыплінаваным у гэтым плане".

Источник информации: Наша Ніва
Автор: Кацярына Карпіцкая
Наша Ніва
  • Комментарии на сайте
  • Нашли ошибку? Crtl+Enter
  • Отправить свою новость

Внимание! Перед публикацией ознакомьтесь с правилами! Гадости писать тут!
captcha
Обновить

Осень_гость 2017-04-18 15:12
Насколько я помню из курса биологии - человек, существо всеядное. Это доказывает строение его челюсти. У травоядных нет клыков.
Мне вот одно интересно. Я с младшей дочкой по болезни прививку пропустила, так мне уже три недели медсестра наяривает, напоминает, что в Бресте ходит корь. А эта "курица" как с ребенком в поликлинику ходит? Где наши доблесные доктора? Почему эй в голову не вобьют,что малыш должен питаться сбалансированно и всем по немножку. Не обжираться всякой ерундой, а кушать простые и полезные продукты.
Кстати, если она молока не пьет, то чем малышку в младенчестве кормила, водой из бутылочки?
[Ответить] [Ответить с цитатой]
+1

Андр_гость 2017-04-18 09:49
Интересное видео про питание
ссылка
[Ответить] [Ответить с цитатой]
0

Андр_гость 2017-04-18 09:44
Это больные на голову люди. И не надо про это "строчить" статьи.
В рационе человека должно быть все продукты, включая мясо. Самое главное, что всего должно быть в меру.
У нас любят жаренное "мясцо" вечерком под пивко, а потом мясо вредно и т.д....
[Ответить] [Ответить с цитатой]
+2

Офигеть_гость 2017-04-18 07:46
Все комментаторы ну прям правильно питаются и ведут здоровый образ жизни. Не покупают своим детям хот-доги, чипсы, колбасу и конфеты с пальмовых маслом. Вот где издевательство над детьми! Детей в каждой семье кормят тем, что едят сами. Анализы ведь у этого ребенка в норме. А как кому жить, каждый решает сам лично.
[Ответить] [Ответить с цитатой]
0

параллели_гость 2017-04-17 23:00
Какое она имеет право решать за ребёнка - веган они ли не веган? Вот вырастет девочка и пусть выбирает свой образ жизни!
Но устраивать над своим ребёнком эксперименты - это преступление. Мы живём в таких природных условиях, что не можем питаться круглогодично травами. В тёплых странах люди вёдрами едят растительную пищу.
У женщины явно много дурного времени и дурных денег - бегать целый день в поисках дорогостоящего кунжутового масла и других экзотических продуктов!
А что, если у девочки в будущем будет классическая белорусская зарплата и вместо забавных хобби ей придётся полноценно вкалывать на работе и ходить на обеденный перерыв в классическую столовку с котлетой и картофельным пюре.
[Ответить] [Ответить с цитатой]
+6

zar_гость 2017-04-17 23:07
Какое она имеет право решать за ребёнка - веган они ли не веган? Вот вырастет девочка и пусть выбирает свой образ жизни!

О! это ещё православным с их крещением во младенчестве сказать надо...
[Ответить] [Ответить с цитатой]
+1

Гость _гость 2017-04-17 15:12
Обгонять в развитии,питаясь листочками будет все сложнее и сложнее,когда это дитё отправится в школу.это надо понять этой горе -мамаше.Кстати,а где папа этого ребенка?не одного слова.Возможно девочка родилась в капусте -отсюда нездоровое пристрастие ее мамы к траве
[Ответить] [Ответить с цитатой]
+17

smile 2017-04-17 17:38
что-то в этом есть, вон китайцы перешли с растительной диеты на мясную и удивили весь мир, да и в размерах уже к европейцам приближаются.
мозгу нужно тоже хорошо питаться, хотя если девочка, то это зачастую и необязательно.

[Ответить] [Ответить с цитатой]
+2

alwaysthesun 2017-04-17 15:12
бедный ребенок

[Ответить] [Ответить с цитатой]
+10

Мила_гость 2017-04-17 14:28
Яжемать. Психиатру срочно показать в принудительном порядке.
[Ответить] [Ответить с цитатой]
+17

тупая шлюха_гость 2017-04-17 13:24
Мамашу отдать под суд за издевательство над ребенком. Кто его потом лечить будет, государство?
[Ответить] [Ответить с цитатой]
+16

Мясоед_гость 2017-04-17 11:59
Вот за что не люблю веганов (не путать с людьми, которые мясо не едят), так это за то, что они навязывают всем свой, единственно правильный (на их взгляд) образ жизни и считают все, кто любит кушать мясо - людьми второго сорта, которые не познали Истину! "Гастрономический фашизм" какой-то.

Да, я не спорю, что белок и вагон витаминов можно получить питаясь только растительной пищей, но (!!)
а) для этого надо быть подкованной и знать кучу информации по этой теме.
б) это дороговатое удовольствие (не каждому по карману с нашими ценами)

Ребёнка растить веганом.. Хм.. теоретически возможно. Если получается - мать молодец. Но не нужно опять же говорить, что "мой ребёнок обгоняет всех в развитии". Прям в 14 месяцев уже говорит, а "мясоедовы дети" все умственно отсталые.

У самого есть друзья вегетарианцы. Они мясо не едят, но в отличии от веганов - не кричат об этом на каждом углу. И даже не смотрят криво на мой стейк. Просто кушают свой салат, броколли в панировке и фасольковое пюре  :)

Повторюсь, люди, которые едят мясо ничем не отличаются от людей-веганов. И нефик учить жить и пытаться "изменить мир к лучшему".
Вот реально, чем руководствовалась героиня статьи? Он переживает за детей нашей страны и боится, что детки вырастут не здоровенькими? Она борется против системы в лице животноводческих комплексов и призывает сократить поедание мяса?? Нет!! Она просто щекочет своё подопухшее ЭГО и пытается кому-то что-то доказать или оправдаться..

С Уважением, Мясоед в 100500м поколении  :)
[Ответить] [Ответить с цитатой]
+35

111_гость 2017-04-17 11:46
Малайцы!
Жыве Беларусь!
[Ответить] [Ответить с цитатой]
-9

Бестолочь_гость 2017-04-17 11:34
[Ответить] [Ответить с цитатой]
+9

Соколовская Марта_гость 2017-04-17 11:20
Очень жаль девочку.Маму срочно показать "психиатру". Чем она думает,когда кормит ребенка,всякой ерундой.Ребенку нужна нормальная пища из белков и углеводов,чтоб он рос и нормально развивался.А когда её чадо пойдёт в "сад"и"школу"-мама будет требовать отдельное меню для своей девочки.Бред полный.Ребенок патом сам решит как ему питаться и мамашу может не послушать.Не проводите эксперименты над своими детьми,патом они вам "спасибо"не скажут!
[Ответить] [Ответить с цитатой]
+29

Nusha_гость 2017-04-17 11:31
Сообщение от Соколовская Марта_гость
Очень жаль девочку.Маму срочно показать "психиатру". Чем она думает,когда кормит ребенка,всякой ерундой.Ребенку нужна нормальная пища из белков и углеводов,чтоб он рос и нормально развивался.А когда её чадо пойдёт в "сад"и"школу"-мама будет требовать отдельное меню для своей девочки.Бред полный.Ребенок патом сам решит как ему питаться и мамашу может не послушать.Не проводите эксперименты над своими детьми,патом они вам "спасибо"не скажут!

Чудо-мамаша уже все решила за дочь. Она ж говорит, что если дочка мяса захочет, то это будет говорить о том, что дочка не умна.
[Ответить] [Ответить с цитатой]
+19

Соколовская Марта_гость 2017-04-17 11:45
Ещё раз убеждаюсь что каждый сходит с ума по-своему.Мамашу уже не переделаешь,просто дочка ей спасибо не скажет,я так думаю.Очень жаль,что за частую родители сами решают судьбы своих детей не получив совет специалистов,не сдав вовремя анализы и многое другое.Не думаю,что дочка будет благодарна мамочке что она пичкала её всякой ерундой!   !;) Может хватит проводить эксперименты над своими детьми,они тоже живые люди!
[Ответить] [Ответить с цитатой]
+10

Nusha_гость 2017-04-17 13:05
В том то и дело, что не все мамаши понимают, что их дети уже рождаются отдельными личностями, и смотрят на мир своим взглядом.
[Ответить] [Ответить с цитатой]
+8

повар из детсада_гость 2017-04-17 11:20
В саду весь рацион - на мясе и молочке. Какой сад пойдёт ей на встречу?
[Ответить] [Ответить с цитатой]
+25

ннннн_гость 2017-04-17 11:14
Да она не удивлюсь если еще и кришнаитка.у них это в норме.кстати а где папа этого ребенка.про него в статье ни слова.лишить ее родительских прав а ребенка отдать бабушке с дедушкой
[Ответить] [Ответить с цитатой]
+23

беня_гость 2017-04-17 11:05
пофиг
[Ответить] [Ответить с цитатой]
0

Брест_гость 2017-04-17 11:03
Спасайте ребёнка! Она пускай и землю со стеклом ест, это её осмысленный "больной" выбор, а ребёнок то. СПАСЁМ!
[Ответить] [Ответить с цитатой]
+10

Haloperidol_гость 2017-04-17 10:34
От дефицита белка, витаминов и микроэлементов содержащихся в животной пище дети поздно созревают, мальчики и девочки дебилами растут. Может ком-то это нравится, но не мне. Разнообразное питание и спорт, спорт, спорт - основа нашего здоровья. Желаю маме Яне быстрее решить свои очевидные психологические проблемы и не экспериментировать на родном ребенке.
[Ответить] [Ответить с цитатой]
+21

smile 2017-04-17 10:32
каждый сходит с ума по своему и это не самый социально опасный способ, не "лечит" окружающих и ладно.
капусты, орехов и сухофруктов в стране пока хватает.

[Ответить] [Ответить с цитатой]
+9

Мама_гость 2017-04-17 10:10
Чем она интересно восполняет витамины в12??? И белки очень нужны ребенку для роста?? Начнутся проблемы с развитием будет уже поздно.. я в шоке от таких мамаш! Жри сама что хочешь а ребенка подвергать риску???
[Ответить] [Ответить с цитатой]
+25


Страницы: [1] | [2] [Следующая] | [Последняя]

Настройки Нашли ошибку в тексте?Если вы нашли ошибку в тексте, просто выделяйте её, и нажмите CTRL+Enter.

Доступны только для зарегистрированных пользователей. К примеру, можно отключить практически всю рекламу на сайте.
Система Orphus

Если вы располагаете информацией, которая касается города Бреста, вы можете отправить ее нам для публикации. Это может быть любое интересное событие, происшествие и т.д. К сообщению (текст) вы можете прикрепить несколько фотографий. Если укажите свой e-mail, у нас будет возможность связаться с вами, и задать вам несколько вопросов. Телефон нужен для более оперативной связи. Любое из полей может быть незаполнено.

Попробуйте прямо сейчас! - открыть загрузчик (в новом окне). Спасибо вам!