В музее-сядзібе “Пружанскі палацык” прайшла вечарына, прысвечаная Юзэфу Крашэўскаму

30  Марта 2017 г.  в 08:05 : Разное: обо всём понемногу

Мерапрыемства ладзілася з нагоды 130-годдзя з дня смерці пісьменніка і сабрала шмат людзей, якія ведаюць і цікавяцца творчасцю грамадска-культурнага дзеяча. Распачаў сустрэчу струнны калектыў выкладчыкаў Дзіцячай школы мастацтваў імя Рыгора Шырмы “Аркі” пад кіраўніцтвам Вольгі Барысюк.

В музее-сядзібе “Пружанскі палацык” прайшла вечарына, прысвечаная Юзэфу Крашэўскаму

Па словах дырэктара музея Юрыя Зялевіча, год за годам ідзе крапатлівая і пастаянная работа па даследванню творчасці Юзэфа Крашеўскага. Канечне, гэта работа найчасцей нябачная, але яна дае магчымасць сабраць і захававаць шмат матэрыялаў і сведчанняў аб Крашэўскім і яго сям’і.

Значную дапамогу ў гэтым, своеасаблівы штуршок для працы, быў нададзены ў 2003 г., калі музей Ю.І. Крашэўскага ў Раманаве з Польшчы па ініцыятыве яго тагачаснага дырэктара Ганны Чабадзінскай-Пшыбыслаўскай, передаў “палацыку” больш за 130 копій фотаздымкаў і дакументаў, малюнкаў і карцін. З таго часу колькасць прадметаў, якія захоўваюцца ў музеі, значна ўзрасла. У 2015 г. нават была выдзелена асобная мемарыяльная калекцыя, прысвечаная Крашэўскаму. Сёння яна налічвае 375 адзінак, з якіх 213 – гэта асноўны фонд. Сярод найбольш цікавых экспанатаў – прыжыццёвыя выданні кніг Крашэўскага – “Сакрэт пана Чурылы” (г. Варшава, 1877 г.) і “Стах з Конар” (г. Кракаў, 1879 г.) і, канечне, 2 (два) арыгінальныя памятныя медалí ў гонар 50-годдзя літаратурнай творчасці Крашэўскага 1879 г. А таксама шмат іншых рэчаў, якія можна было пабачыць на выставе, прысвечанай жыццю і творчасці нашага выдатнага земляка Ю.І. Крашэўскага.

В музее-сядзібе “Пружанскі палацык” прайшла вечарына, прысвечаная Юзэфу Крашэўскаму

Гасцямі сустрэчы сталі старшыня таварыства аматараў музею Ю. Крашеўскага ў Раманаве Ганна Чабадзінска-Пшыбыслаўска (Польшча), даследчыкі творчасці знакамітага пісьменніка журналіст Руслана Гусева, прафесар Марыя Жыгалава, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук, перакладчык Міхаіл Кенька, паэт Мікола Папека з Пружан і пісьменнік Уладзімір Сіўчыкаў з Мінска.

М. Жыгалава расказала пра "Род Крашэўскіх на Палессі", працытавала шэраг вершаў Ю.І. Крашэўскага, распавяла пра жыццё брата Каэтана Крашэўскага у Доўгім, акцэнтавала ўвагу слухачоў на ўзаемаадносінах у сям'і, адносінах да маці, падкрэсліла значнасць для кожнага чалавека яго малой Радзімы, яго роду, што сёння гучыць асабліва актуальна.

Напрыканцы сустрэчы выступіла паэтэса, намеснік старшыні Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Любоў Красеўская. Яна зачытала свае пераклады вершаў Юзэфа Крашэўскага   "Марыя Магдалена" і "Жанчына". Гэтыя творы ёй прадаставілі Ганна Чабадзінска-Пшыбыслаўска і Руслана Гусева і яны былі ўпершыню перакладзены на рускую мову. Напрыканцы выступлення Любоў Красеўская ад Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі падарыла музею-сядзібе "Пружанскі палацык" кнігу "Лiтаратурная карта Берасцейшчыны", у якой апублікавана біяграфія Крашэўскага.

Імпрэза скончылася адкрыццём барэльефа Ю.І. Крашэўскага (скульптар - Iван Мiско) і экскурсіяй па музею.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

Сустрэча з творчасцю Крашэўскага стала яшчэ адной нагодай звярнуцца да спадчыны гэтай значнай асобы мінуўшыны. І хоць зборы “Пружанскага палацыка” – гэта адзіная сістэматызаваная калекцыя ва ўсёй Беларусі, прысвечаная Крашэўскаму, музейныя супрацоўнікі лічаць, што гэта нямала, таму што работа ў гэтым накірунку ідзе пастаянна і будзе весціся далей.

Старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ Таццяна Дземідовіч