Кіраўніцтва вобласці віншуе хрысціян Берасцейшчыны са светлым святам Вялікадня!

2  Апреля 2010 г.  в 12:14 : Праздники, события, мероприятия

Шаноўныя хрысціяне Берасцейшчыны!

Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт і Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць вас са светлым святам Вялікадня!

Уваскрэсенне Хрыста ўспрымаецца вернікамі як галоўны сімвал адраджэння і ўсёдаравальнай любові. Кожны знаходзіць у ім асаблівы сэнс, правяраючы свае думкі і ўчынкі праз высокія хрысціянскія ідэалы.

Сцвярджаючы стваральныя ідэі братэрства, гуманізму, перамогі праўды і справядлівасці над злом, Вялікдзень будзіць у нас жаданне быць міласэрнымі, несці дабро бліжнім, натхняе на новыя ўчынкі ў імя Айчыны.

У гэтыя вясновыя дні людзей аб’ядноўвае радасць і трыумф жыцця. Нашы сэрцы поўняцца верай і надзеяй, у сем’ях пачынаюць панаваць душэўнае цяпло і ўзаемапавага.

Няхай радасны настрой велікоднага тыдня не пакідае вас і вашых родных, а свет наўкола робіцца святлейшым і лепшым. Жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў, здзяйснення самых запаветных жаданняў, шчасця і дабрабыту.

ХРЫСТОС УВАСКРОС!

Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт
Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў