Cвята, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы "Ад роднай мовы я не адракуся"

21  Февраля 2017 г.  в 21:28 : Разное: обо всём понемногу

21лютага на базе ДУА “Сярэдняя школа №30 імя Д.Б.Гвішыані г.Брэста” прайшло раённае свята, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы “Ад роднай мовы я не адракуся”…

Cвята, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы "Ад роднай мовы я не адракуся"

На свяце прысутнічалі начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Брэсцкага гарвыканкама Анатоль Міхайлавіч Наскоў, Іна Аляксееўна Жак старшыня Брэсцкай гарадской арганізацы і беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, прадстаўнікі Брэсцкага абласнога інстытута развіцця адукацыі, студэнты Брэсцкага педагагічнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, загадчыкі вучэбна-метадычных кабінетаў Маскоўскага раёна г. Брэста Алена Генадзьеўна Лайко і Таццяна Іванаўна Петруковіч горад Кобрын, з творчай групай настаўнікаў, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Маскоўскага раёна, вучні беларуска-моўнага класа СШ №29 г. Брэста.

Cвята, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы "Ад роднай мовы я не адракуся" Cвята, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы "Ад роднай мовы я не адракуся"

Музычныя нумары святочнага мерапрыемства падрыхтавалі вучні СШ №30. Гучала музыка, чыталі вершы, расчульвалі душу беларускія танцы. Таленавітыя вучні прадэманстравалі са сцэны сваё музычнае майстэрства і добрае валоданне родным словам. На свяце прайшло ўзнагароджанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры за плённую і творчую працу. Аляксандр Пятровіч Леванчук, дырэктар СШ №30, арганізаваў цудоўную экскурсію для гасцей у музеі імя Д.Б.Гвішыані.

Cвята, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы "Ад роднай мовы я не адракуся"

У межах свята на базе СШ №15 прайшла экскурсія для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры горада Кобрына. Дырэктар Рошчына Людміла Васільеўна пазнаёміла з традыцыямі сваёй школы, расказала аб працы білінгвістычных класаў. Госці пазнаёміліся з вялікай экспазіцыяй школьнага музея, дакрануліся да багатай спадчыны беларускага народа.

Cвята, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы "Ад роднай мовы я не адракуся"

Прысутныя падзяліліся багатым метадычным вопытам. Падчас круглага стала абмеркавалі праблемныя пытанні выкладання складаных тэм беларускай мовы.