Вынікі конкурсу творчых работ "І складаюцца самыя дзівосныя казкі…"

30  Января 2017 г.  в 15:06 : Разное: обо всём понемногу

У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа ў г. Мінску  адбылася ўрачыстая цырымонія падвядзення вынікаў рэспубліканскага конкурсу творчых работ “І складаюцца самыя дзівосныя казкі…”.

Вынікі  конкурсу творчых работ "І складаюцца самыя дзівосныя казкі…"

У намінацыі “Літаратурны конкурс” вучаніца сёмага класа ДУА “Сярэдняя школа №6 г.Брэста” Барысюк Ксенія ўзнагароджана дыпломам трэцяй ступені, а вучаніца шостага класа ДУА “Сярэдняя школа №24 г.Брэста” Ткачык Мілана атрымала дыплом удзельніка ў намінацыі “За духоўнасць”. Усім пераможцам конкурсу акрамя дыпломаў уручылі памятныя падарункі. 

Вынікі  конкурсу творчых работ "І складаюцца самыя дзівосныя казкі…"

У журы конкурсу былі запрошаны вядомыя беларускія паэты, мастакі і дзеячы культуры.

На конкурс выяўленчага мастацтва былі прадастаўлены малюнкі, паштоўкі, пано, вышыванкі, вырабы з керамікі, выцінанкі вучняў аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Брэста. Ва ўсіх работах было ўвасоблена дзіцячае ўяўленне і бачанне герояў твораў Якуба Коласа, іх выяўленне сродкамі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Удзельнікі конкурсу разважалі пра значэнне творчасці Якуба Коласа ў беларускай літаратуры, дзяліліся сваімі ўражаннямі ад прачытаных твораў класіка, спрабавалі свае ўласныя пісьменніцкія сілы.

Лаўрэаты конкурсу і госці музея пабачылі ў залах музея “ажыўшую” экспазіцыю, на якой дэманстраваліся асноўныя моманты жыцця і творчасці Якуба Коласа.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

На фотаздымках пераможцы рэспубліканскага конкурсу Мілана Ткачык( СШ №24 г. Брэста і Ксенія Барысюк ( СШ №6 г. Брэста) з беларускім паэтам Казімірам Камейшам.