Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Як зрабіць цікавым навучанне ў школе?

15  Декабря 2016 г.  в 17:31 : Разное: обо всём понемногу

Сустрэцца на жыццёвым шляху з сапраўдным настаўнікам-вялікае шчасце. З часам забываюцца формулы, тэарэмы, правілы, але назаўсёды застаецца памяць аб тым, хто ўласным прыкладам і ўлюбёнасцю ў свой прадмет вучыць сумленнасці, справядлівасці, адказнасці. Гэтыя словы можна аднесці да Жанны Уладзіміраўны Ляшчынскай, настаўніка гісторыі ДУА “Сярэдняя школа №7 г. Брэста”.

Як зрабіць цікавым навучанне ў школе?

Свой конкурсны ўрок па тэме: Пярэдняя Азія ў Старажытнасці настаўніца правяла ў сваім 5-Б класе. Кожны ўрок імкнецца разнастаіць рознымі цікавымі формамі і метадамі, каб пагрузіць вучняў у свет гістарычных лёсаў, перыядаў.

Як зрабіць цікавым навучанне ў школе?

Захапляльнае падарожжа з прыпынкамі: старая карта, клінапіснае пісьмо,таямніцы чорнай скрыні, гістарычныя загадкі- дапамаглі вучням за кароткі час узнавіць веды па вывучаным раздзеле.Вучні разам з настаўнікам робяць цікавыя выставы творчых прац па гістарычных тэмах. Зробленае сваім рукамі, дапамагае лепш запомніць гістарычныя факты.

Як зрабіць цікавым навучанне ў школе?

Яе вучні неаднаразова станавіліся пераможцамі заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды, стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў.

Як зрабіць цікавым навучанне ў школе?

У сваім эсэ настаўніца разважае над пытаннем, як зрабіць цікавым навучанне ў школе? На пытанне, калі б можна было павярнуць жыццё назад, кім бы вы хацелі стаць, настаўніца сціпла, але ўпэўнена адказала:”Настаўнікам хачу быць…”