Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках Скайп Виртуального Бреста Viber Виртуального Бреста

 Фестываль беларускага кіно Bulbamovie у Брэсце

Фестываль беларускага кіно Bulbamovie у Брэсце

30  Ноября 2016 г.  в 08:46, показов: 527 : Разное: обо всём понемногу

“Bulbamovie” - штогадовы фестываль новага беларускага кіно, які ўзнік па ініцыятыве польскага журналіста і кінарэжысэра Януша Гаўрылюка пры падтрымцы групы польскіх і беларускіх кінарэжысэраў і кінакрытыкаў. Першапачаткова праходзіў у Варшаве (2011-2014), з 2015 года - паралельна ў Варшаве і Мінску. Фестываль на дзве краіны стымулюе экранны пошук беларускіх аўтараў і пашырае міжнародныя кантакты кінематаграфістаў.


Читать полностью:  http://virtualbrest.by/news43770.php

Фестываль беларускага кіно Bulbamovie у Брэсце

На ўдзел у Bulbamovie-2016 было пададзена 64 заяўкі (год таму - 47), з якіх было адабрана 24 фільмы конкурснай праграмы: 12 мастацкіх, 5 дакументальных, 7 анімацыйных.

Галоўныя ўзнагароды былі ўручаны ў дзвух намінацыях: мастацкае кіно і анімацыя. Адна з узнагарод была падзелена паміж 2-х стужак. Таксама быў прысуджаны прыз за лепшы гук і прыз глядацкіх сімпатыяў.

Фільмы, якія мы будзем глядзець і абмяркоўваць 9 снежня:

  • -  Залатая бульба за лепшы мастацкі фільм - "Душі мертвыя" рэж. В. Красоўскі Пераможца Нацыянальнага конкурса Мінскага МКФ “Лістапад” 2016
  • -  Залатая бульба за лепшы анімацыйны фільм, Узнагарода за лепшы гук ад звукарэжысера Яўгенія Рагозіна - "Дзеці будучага спяць" рэж. І. Гапіенка
  • -  Спецыяльная ўзнагарода журы за мастацкі фільм "Дваццаць-шаснаццаць", рэж. Д.Рачкоўскі і А. Крывецкі
  •  - Спецыяльная ўзнагарода журы за анімацыйны фільм "Ламбэрсэк і даярка", рэж. А. Тадорскі,

Кароткі мультфільм пра каханне і здраду на фоне палескіх краявідаў

  • - Прыз гледацкіх сымпатыі Bulbamovie 2016 "Вянок" рэж. П.Нядзведзь

Фільмы-пераможцы і праект Bulbamovie прэзэнтуюць журы конкурсу і аўтары стужак.

Пасля прагляду – адкрытая дыскусыя і адказы на пытанні.

 Мы таксама прапануем Вам неверагодную - фантастычную анімацыйную праграму. Такія беларускія мульты Вы да гэтага яшчэ не бачылі! Праграма 10 снежня:

1.        ЛЭТ ЗЭ БУЛЬБА ХIT ЗЭ ФЛО, рэж. Сяргей Сакал.

2.        Ламберсек і даярка, рэж. Анатоль Тадорскі.

3.        Незвычайны дзіцячы садок, рэж. Марына Лук’янава/Руслан Сінкевіч.

4.        Жыццё дома, рэж. Марыя Булавінская

5.        Дзецi будучага спяць, рэж. Іван Гапіенка

6.        Я памерла... Ну і што я скажу маме?! рэж. Сафія Набок.

7.        Якія сны сніць мядзведзь, рэж. Руслан Сінкевіч

Анімацыйную праграму і праект Bulbamovie таксама прэзэнтуюць журы конкурсу і аўтары стужак.

Пасля прагляду – адкрытая дыскусыя і адказы на пытанні.

Сустрэча адбудзецца 9 снежня а 19:00 у Прасторы КХ, па адрасу Халтурына 21.

Анімацыйная праграма 10 снежня а 14:00 таксама ў Прасторы КХ.

Чакаем вас на нашых мерапрыемствах у вашым горадзе. Уваход свабодны!

“Bulbamovie-2016” – твой погляд, твой крэатыў. Прыходзь і перамагай!

  • Комментарии на сайте
  • Нашли ошибку? Crtl+Enter
  • Отправить свою новость

Внимание! Перед публикацией ознакомьтесь с правилами! Гадости писать тут!
captcha
Обновить

Настройки Нашли ошибку в тексте?Если вы нашли ошибку в тексте, просто выделяйте её, и нажмите CTRL+Enter.

Доступны только для зарегистрированных пользователей. К примеру, можно отключить практически всю рекламу на сайте.
Система Orphus

Если вы располагаете информацией, которая касается города Бреста, вы можете отправить ее нам для публикации. Это может быть любое интересное событие, происшествие и т.д. К сообщению (текст) вы можете прикрепить несколько фотографий. Если укажите свой e-mail, у нас будет возможность связаться с вами, и задать вам несколько вопросов. Телефон нужен для более оперативной связи. Любое из полей может быть незаполнено.

Попробуйте прямо сейчас! - открыть загрузчик (в новом окне). Спасибо вам!