Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Творчая сустрэча ў ДУА "Сярэдняя школа №29 г.Брэста"

27  Ноября 2016 г.  в 10:22 : Разное: обо всём понемногу

26 лістапада ў ДУА “Сярэдняя школа №29 г.Брэста” у рамках школьнага праекта “Літаратурныя скрыжаванні” адбылася сустрэча з паэтэсай Антанінай Хатэнка і спявачкай Таццянай Грыневіч “Будзьма беларусамі!”.

Творчая сустрэча ў ДУА "Сярэдняя школа №29 г.Брэста"

На сустрэчы прагучалі вершы і песні, прысвечаныя У.Караткевічу, М.Багдановічу, вядомым асобам і старонкам беларускай гісторыі.

Цёпла віталі вучні школ Маскоўскага раёна (а на сустрэчу былі запрошаны ўсе школы, ггімназіі і ліцей) спявачку Таццяну Грыневіч і нават дапамагалі спяваць беларускую народную песню “Як служыў я ў пана…”.

Творчая сустрэча ў ДУА "Сярэдняя школа №29 г.Брэста"

Размова з вучнямі, якую вяла паэтэса Антоніна Хатэнка, была накіравана на адносіны да роднай мовы, да культуры беларускага народа, да яго гісторыі. Думаецца, што сустрэча застанецца ў памяці ўсіх прысутных надоўга.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

На развітанне з гасцямі вучні 6 “Г” беларускамоўнага класа выканалі песню на словы Я.Купалы “Замкавая гара”.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Н.М. Палякова