Курсы Беларускай мовы для дзяцей закрылі навучальную чвэрць

6  Ноября 2016 г.  в 21:15 : Праздники, события, мероприятия

На канікулы - з гульнямі і добрым настроем. Курсы Беларускай мовы для дзяцей урачыста закрылі навучальную чвэрць. Працэс навучання мусіць выклікаць цікавасць і прыносіць толькі пазітыўныя эмоцыі. У гэтым перакананыя арганізатары "Дзіцячай разМОВЫ" - клубу, дзе збіраюцца самыя маленькія прыхільнікі роднага слова.

Курсы Беларускай мовы для дзяцей закрылі навучальную чвэрць

Усе заняткі тут праходзяць з элементамі інтарактыву, у нязмушанай сяброўскай атмасферы.

Курсы Беларускай мовы для дзяцей закрылі навучальную чвэрць

На гэтым тыдні з нагоды вакацый сустрэча цалкам складалася з гульняў і забаваў, у якіх змаглі паўдзельнічаць не толькі маленькія наведвальнікі, але і іхнія бацькі. Дзецям прапанавалі стаць сапраўднымі "Мовазнаўцамі". Прайсці ўсе выпрабаванні і пазмагацца за салодкі прыз. Так арганізатары скончылі першую ў гэтым навучальным годзе чвэрць. 

Сустрэчы адновяцца зноў праз тыдзень, 20 лістапада, і будуць праходзіць штонядзелю а 15- гадзіне ў КЦ "Грунтоўня".

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

"Тэмы заняткаў цалкам аўтаномныя, таму далучыцца можна на любым этапе" - кажа дырэктар Культурна Цэнтру Віктар Клімус. "У планах яшчэ шмат цікавых задумаў: сустрэчы з дзіцячымі беларускамоўнымі аўтарамі, калядная батлейка, тэатр. Будзем намагацца рабіць нашыя мерапрыемствы не толькі дзіцячымі курсамі, але святам для ўсёй сям'і."

Источник: Грунтоўня