Берасцейскія мастакі сабраліся на пленэр "Косава - Радзіма героя"

17  Октября 2016 г.  в 14:35 : Разное: обо всём понемногу

У гэтую нядзелю, 16 кастрчыніка, берасцейскія мастакі сабраліся на пленэр "Косава - Радзіма героя". У мерапрыемстве паўдзельнічала 26 мастакоў - як дасведчаныя і ўжо вядомыя творцы так і студэнты профільных спецыяльнасцяў.

Берасцейскія мастакі сабраліся на пленэр "Косава - Радзіма героя"

Пленэр быў прымеркаваны да сёлетняга 270-гадовага юбілею самага вядомага ўраджэнца Берасцейшчыны, ды і ўсёй Беларусі - генерала Тадэвуша Касцюшкі. Мастакі наведалі дом-музей героя двух кантынентаў, а пасля ўзяліся за творчую працу.

Берасцейскія мастакі сабраліся на пленэр "Косава - Радзіма героя"

Віктар Клімус ( дырэктар КЦ "Грунтоўня", адзін з арганізатараў мерапрыемства):

"Мы прапанавалі поўную свабоду ў выбары тэхнікі і сюжэтаў. Алей, графіка, акварэль; класічны пейзаж ці авангардная кампіляцыя вобразаў - удзельнікі працавалі так, як ім падказвала натхненне. Я лічу што Косава - унікальны куточак Берасцейшчыны. Тут можна натхніцца як гістарычнай мінуўшчынай, так і неверагодна прыгожымі краявідамі."

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

З улікам восеньскага надвор'я пленэр працягваўся 4 гадзіны. Гэтага часу хапіла на першыя замалёўкі і эскізы, а скончваць карціны ўдзельнікі плануюць цягам наступных двух тыдняў. Пасля чаго арганізатары, сярод якіх культурна-грамадскія арганізацыі "Грунт" і "Крыніцы творчасці" абяцаюць зладзіць выставу.

Источник: Грунтоўня