Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках Скайп Виртуального Бреста Viber Виртуального Бреста

 Як прэзідэнт ЗША падтрымаў неабыякавых пінчукоў... Біл Клінтан і Пінск - фото

Як прэзідэнт ЗША падтрымаў неабыякавых пінчукоў... Біл Клінтан і Пінск

107 16  Октября 2016 г.  в 21:42, показов: 2863 : Брестская область

Пінчукі са сваім норавам не толькі могуць пальцы загінаць, прымаўляючы пры знаёмстве: “Па-першае, я з Пінска”, але, калі трэба, могуць дайсці і да прэзідэнта ЗША. Так сталася ў нашым выпадку. Гісторыя мела месца ў першыя гады незалежнасці Беларусі.


Читать полностью:  http://virtualbrest.by/news42888.php

Як прэзідэнт ЗША падтрымаў неабыякавых пінчукоў... Біл Клінтан і Пінск

Менчукі цягнуць рукі да лідара Амерыкі, студзень 1994 год, 90s.by

Вядома, а магчыма нехта і асабіста памятае, як у студзені 1994 года 42-гі прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Біл Клінтан наведаў з афіцыйным візітам Менск. Тады вуліцы сталіцы былі перапоўненыя людзьмі – кожны хацеў стаць удзельнікам гістарычнай падзеі. ЗША аднымі з першых прызналі суверэнітэт новай рэспублікі, актыўна развіваліся стасункі, і візіт кіраўніка сусветнай дзяржавы тое пацверджаў.

Клінтан правёў сустрэчы з тагачаснымі лідарамі Беларусі, выступіў у Акадэміі Навук і наведаў Курапаты, а ягоная жонка Хілары перадала гуманітарную дапамогу. Графік візіту быў шчыльным, усё адбывалася ў Менску. Тады пры чым тут Пінск і пінчукі? Вось пра гэта і даведаемся далей…

Грамата ад пінскага князя

Сёлета спаўняецца 510 год, як габрэі з’явіліся ў сталіцы Палесся. У жніўні 1506 года пінскі князь Фёдар Яраслававіч выдаў грамату,у якой значылася, што габрэям даецца зямля пад сінагогу і могілкі. Першыя дзесяцігоддзі колькасць абшчыны не перавышала 100 чалавек. Уздым пачаўся ў XVIII стагоддзі, калі ў горадзе над Пінай з’явіліся хасіды (паслядоўнікі праведнасці – аўт.).

На працягу XIX стагоддзя абшчына прыняла актыўны ўдзел у ператварэнні горада ў моцны гандлёвы цэнтр. Габрэі пабудавалі ў гэты час фанерную і запалкавую фабрыкі, млын, суднабудаўнічы завод і шэраг іншых меншых прадпрыемстваў.

Напярэдадні Першай сусветнай вайны колькасць габрэяў у Пінску дасягнула 28 тысяч, што складала 72% ад усяго гарадскога насельніцтва. У міжваенны перыяд большасць пінскіх габрэяў далучылася да сіянісцкага руху. Моладзь вучылася ў свецкіх школах, але былі і дзве рэлігійныя навучальныя ўстановы. Выдаваліся тры штотыднёвыя газеты на ідышы, і час ад часу выходзіла газета на іўрыце. Напярэдадні Другой сусветнай вайны насельніцтва Пінска на 75% складалася з габрэяў.

З палескай сталіцай звязаныя такія сусветна вядомыя прозвішчы: Вейцман, Меір, Лур’е, Марголін, Кузнец. І гэты ланцуг у тысячы знаных постацяў.

bilklintan_pinsk2
Гуманітарная дапамога ад ЗША, у цэнтры Хілары Клінтан, студзень 1994 год, 90s.by.

Па асабістым загадзе Гімлера

Халакост спустошыў пінскую габрэйскую грамаду. Лічыцца, што ў Пінскім гета было знішчана каля 25 тысяч. Заняўшы 4 ліпеня 1941 года Пінск, акупацыйныя ўлады выдалі ўказ, па якім габрэям забаранялася пакідаць горад, яны абавязаны былі насіць белую стужку з жоўтай зоркай і не выходзіць на вуліцы пасля 18:00. Пачаліся габрэйскія пагромы. За год нацысты закатавалі звыш 10 тысяч мірных жыхароў.

“На падставе данясенняў можна лічыць, што цэнтральнай базай бандыцкага руху ў балотах Прыпяці з’яўляецца Пінскае гета. У сувязі з гэтым загадваю вам, нягледзячы на патрэбы эканамічнага характару, неадкладна ліквідаваць Пінскае гета …” – звярыны загад кіраўніка СС Генрыха Гімлера ад 27 кастрычніка 1942 года. Ужо на наступны дзень нацысты прыступілі да чорнай акцыі.

Цудам ацалела некалькі дзясяткаў сем’яў. Хтосьці паспеў збегчы, некага хавалі пінчукі. Цяпер у горадзе над Пінай абшчына складаецца з 500-700 чалавек, якія зберагаюць і пашыраюць традыцыі продкаў.

bilklintan_pinsk3
Свята ў габрэйскай школе-інтэрнат у Пінску, 2015 год, isemya.by.

У пошуках лепшай долі

Масавыя выезды з Пінска ў заходнія краіны і Амерыку пачаліся ў ХХ стагоддзі. Пінскія габрэі паўсюдна стваралі свае грамады – зямляцтвы, запрашалі да сябе астатніх сваякоў. Утвараліся моцныя абшчыны, якія мелі і дагэтуль маюць уплыў. У Злучаных Штатах Амерыкі выхадцы з Пінска ўжо ў першыя гады эміграцыі дасягнулі значных поспехаў: лекары, журналісты, навукоўцы, лідары прафсаюзных рухаў і палітычныя дзеячы.

Знаходзячыся за мяжой, сувязь з роднымі мясцінамі не перарывалася. Акрамя падтрымкі родзічаў, рабіліся справы дзеля самога горада. Напрыклад, у 1941 годзе ў Нью-Ёрку выйшла кніга “Пінску – 1000 гадоў”. Гэта цэлая энцыклапедыя па палескай сталіцы: ад гісторыі да архітэктуры. Падрыхтавала выданне Пінскае габрэйскае таварыства ў Нью-Ёрку. Аўтары выказалі тэорыю, што сталіца Палесся заснавана як мінімум ў 1005 годзе, чаму ёсць пісьмовыя крыніцы XI стагоддзя.

bilklintan_pinsk4
Ганаровая варта Беларусі сустракае Клінтана, студзень 1994 год, 90s.by.

Справа дайшла да Біла Клінтана

Нягледзячы на тое, што ў Пінску жыла такая вялікая абшчына, але могілак захавалася мала. У наш час магчыма знайсці пахаванні на вуліцы Спакойнай. І тое, гэта дзякуючы першаму беларускаму кардыналу Казіміру Свёнтку.

Пінскі некропаль – так называюць гарадскія старажытныя могілкі, якія паўсталі ў першай палове ХІХ стагоддзя. Тут знайшлі вечны спачын выбітныя дзеячы Беларусі, Польшчы і Літвы. На жаль, за савецкі час пахаванні прыйшлі ў заняпад і большая частка ліквідавана, але нават тое, што захавалася, дае ўяўленне велічы і знакавасці могілак. Тут пахаваныя прадстаўнікі вядомых радоў Агінскіх, Ордаў і Скірмунтаў. Удзельнікі вызваленчага змагання, нямецкія, польскія, расейскія жаўнеры і маракі. У 1993 годзе комплекс быў уключаны ў спіс гісторыка-архітэктурнай спадчыны. Але ж усяго гэтага магло не быць. Улады мелі намер на месцы могілак пабудаваць стадыён, але Казімір Свёнтэк перайграў чыноўнікаў. На той час не мелася месца, дзе хаваць габрэяў, і ксёндз адвёў частку тэрыторыі. Так, могілкі ўжо не лічыліся закрытымі і задума ўладаў правалілася.

Яшчэ былі могілкі па сучаснай вуліцы Паркавай. Дагэтуль захавалася толькі тэрыторыя, над якой у пачатку 1990-х гадоў з’явілася пагроза. Яе хацелі выкарыстаць пад будаўніцтва шматпавярховіка. Пратэсты на месцы не далі вынікаў, і сітуацыю ўзяла на кантроль грамада пінчукоў у ЗША. Звярнуліся ў адміністрацыю Біла Клінтана з просьбаю паўплываць. Усё зрынулася з месца. Вашынгтон выказаў нязгоду Менску, а са сталіцы ў Пінск прыйшла забарона на будаўніцтва.

Дагэтуль тэрыторыя былых могілак агароджана. Нічога не нагадвае пра пахаванні, але самое месца спачыну продкаў абаронена. Вось так прэзідэнт ЗША падтрымаў неабыякавых пінчукоў.

bilklintan_pinsk5
Чырвоным колерам абведзеныя межы абароненых могілак, Google Maps.
Источник информации: Беларускае Радыё Рацыя
Автор: Пятро Савіч
РАДЫЁ РАЦЫЯ
  • Комментарии на сайте
  • Нашли ошибку? Crtl+Enter
  • Отправить свою новость
Посмотреть комментарии и добавить свой 107

Что происходит и куда пропали комментарии?

Всё просто: или зарегистрируйтесь, и тогда всё будет как и прежде, или нажмите на большую кнопку "Посмотреть комментарии и добавить свой".

Настройки Нашли ошибку в тексте?Если вы нашли ошибку в тексте, просто выделяйте её, и нажмите CTRL+Enter.

Доступны только для зарегистрированных пользователей. К примеру, можно отключить практически всю рекламу на сайте.
Система Orphus

Если вы располагаете информацией, которая касается города Бреста, вы можете отправить ее нам для публикации. Это может быть любое интересное событие, происшествие и т.д. К сообщению (текст) вы можете прикрепить несколько фотографий. Если укажите свой e-mail, у нас будет возможность связаться с вами, и задать вам несколько вопросов. Телефон нужен для более оперативной связи. Любое из полей может быть незаполнено.

Попробуйте прямо сейчас! - открыть загрузчик (в новом окне). Спасибо вам!