Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 20 верасня 2016 г. № 346 Аб узнагароджанні ордэнам Мацi

28  Сентября 2016 г.  в 07:56 : Здоровая нация, спорт

УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 20 верасня 2016 г. № 346 Аб узнагароджанні.

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 20 верасня 2016 г. № 346 Аб узнагароджанні ордэнам Мацi

За нараджэнне i выхаванне пяцi і больш дзяцей узнагародзiць ордэнам Мацi: 

па Брэсцкай вобласці 

Абрамчук Людмілу Пятроўну – работніцу беларуска-германскага прадпрыемства «Санта Брэмар» таварыства з абмежаванай адказнасцю, г. Брэст 

Асавец Наталлю Іванаўну – хатнюю гаспадыню, Ленінскі раён г. Брэста 

Галавій Людмілу Мікалаеўну – работніцу транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі» 

Гук Алену Дзмітрыеўну – работніцу рэспубліканскага даччынага ўнітарнага прадпрыемства па забепячэнні нафтапрадуктамі «Беларуснафта-Брэстаблнафтапрадукт» 

Каралюк Алу Аляксандраўну – хатнюю гаспадыню, Ленінскі раён г. Брэста 

Кот Вольгу Аляксееўну – хатнюю гаспадыню, Ленінскі раён г. Брэста 

Плевака Надзею Васільеўну – санітарку філіяла «Санаторый «Алеся» адкрытага акцыянернага таварыства «Санаторна-курортная арганізацыя «Брэстаграздраўніца» 

Самсонаву Аксану Аляксандраўну – укладчыка-ўпакоўшчыка Брэсцкага філіяла закрытага акцыянернага таварыства «Мінскі завод вінаградных він» 

Шубіч Вольгу Аляксееўну – работніцу рэлігійнай абшчыны «Царква хрысціян веры евангельскай», г. Брэст

 
Источник: Горисполком