Падаткавікі ўзяліся за грамадзян, якія ездзяць у Польшчу "па закупы"

14  Июля 2016 г.  в 20:12 : Граница, таможня, пограничники

Жыхары Берасця, якія ездзяць у Польшчу, усё часцей сутыкаюцца з праверкамі з боку падатковай інспекцыі. Вядома ўжо некалькі выпадкаў атрымання папераў з просьбамі запоўніць дэкларацыі і сплаціць падаткі на ўвезеныя тавары, у выпадку калі выдаткі перавышаюць прыбыткі. Аднак невядома, па якім прынцыпе выбіраюць грамадзян фіскальныя органы.

Падаткавікі ўзяліся за грамадзян, якія ездзяць у Польшчу "па закупы"

Каментуе берасцеец Андрусь, які сутыкнуўся з гэтай праблемай:

– Нельга сказаць, што гэта палова Берасця, але шмат маладых людзей ездзяць у Польшчу. Хтосьці на гэтым зарабляе. Возяць цыгарэты, возяць паліва. А назад прывозяць што-небудзь, што там танней. Прывозяць не толькі сабе, але і знаёмым. Ведаю, што былі кантрабандныя шляхі пастаўкі бытавой тэхнікі, запчастак для машын. А зараз падаткавая ўсіх раўняе пад адно. Калі ты ездзіў, нешта прывозіў, то цябе ўжо лічаць кантрабандыстам, або прадпрымальнікам, што ты на гэтым зарабляеш. Я думаю, што нейкі загад прыйшоў, каб спагнаць як мага больш падаткаў.

Частка людзей, з якіх падатковая за паездкі ў Польшчу спрабуе спагнаць падаткі, кажа публічна пра гэта, але большасць аддае перавагу замоўчванню, “каб не было горш”. Зазвычай падатковая перад “лістамі шчасця” аб тым, што трэба нешта плаціць, просіць запоўніць дэкларацыю аб прыбытках, у некаторых выпадках ажно за дзесяць апошніх год. Цяжка нават узгадаць што, калі і каму я прывозіў і былі то грошы мае, альбо, напрыклад, сваякоў, – кажуць людзі якія сутыкнуліся з падобнай праблемай.

Варшавка в Viber - Общение на тему перехода границы под Брестом - Варшавка в Telegram