Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У школьным музеі Пружанаў знайшлі міну, артылерыйскі снарад і патроны

16  Февраля 2010 г.  в 23:11 : Брестская область

Алег Сідарэнка, Раённыя будні
У ходзе рэйдаў камісія аддзялення КДБ і райваенкамата ў адным са школьных музеяў выявіла міну, артылерыйскі снарад і патроны. Усе гэтыя прадметы ўяўлялі небяспеку для будынка і вучняў.

Боепрыпасы канфіскаваны. Аднак не выключана, што недзе ў музейных экспазіцыях або ў запасніках яшчэ ёсць падобныя небяспечныя прадметы.
Старшы оперупаўнаважаны РА КДБ Я.Ф. Валчанкоў звяртаецца з просьбай да адміністрацый школ самастойна правесці рэвізіі, каб пазбавіцца ад магчымых небяспечных экспанатаў.

Звяртацца можна па тэл. 9-16-91 (раённае аддзяленне КДБ) і 7-13-56 (райваенкамат) кругласутачна.

Як паказала сумесная работа, праведзеная раённым аддзяленнем КДБ і райваенкаматам, выбухованебяспечныя боепрыпасы часоў Вялікай Айчыннай вайны можна знайсці ў самых нечаканых месцах.