Сур'ёзная аварыя адбылася трэцяга красавіка на дарозе Клепачы-Юндзілы, у якой моцныя траўмы атрымалі вадзіцель матацыкла і яго пасажыр, абодва жыхары Івацэвіцкага раёна. Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося з-за таго, што матацыкліст на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем і транспарт перакуліўся.
Вечарам таго ж дня сутыкненне двух аўтамабіляў адбылося на скрыжаванні вуліц Чырвонаармейская і Пушкіна ў райцэнтры: з-за моцнага ўдару адна з машын перакулілася.
У аварыі пацярпелі толькі аўто, людзі не атрымалі траўм.
Аляксандр Кабрынец, старшы дзяржаўтаінспектар.
Фота Сяргея Талашкевіча.