Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

История: как в 2008 году от удара молнии загорелась нефтебаза

26  Марта 2016 г.  в 18:50 : История города Бреста

Наш суразмоўца мае за плячыма ліквідацыю сотні розных пажараў, аднак, па яго прызнанню, гэты быў самы складаны. Пра пажар, які здарыўся 3 мая 2008 года на нафтабазе ў Брэсце, успамінае кіраўнік абласнога ўпраўлення МНС Канстанцін Шаршуновіч.

История: как в 2008 году от удара молнии загорелась нефтебаза

Стаяла цудоўнае надвор'е, было цёпла, пятніца, бліжэй да канца працоўнага дня. Раптам з захаду з'явілася хмара, здарылася невялікая навальніца. Але дажджу асабліва не было. Быў толькі адзін разрад маланкі”.

З афіцыйнай хронікі - у 16 гадзін 11 хвілін паступіла паведамленне аб пажары рэзервуара з палівам на тэрыторыі нафтабазы на вуліцы Герояў абароны Брэсцкай крэпасці. Выратавальнікі адразу абвясцілі максімальны нумар выкліку.

Прыбыўшы на месца, зразумелі, што за 5 хвілін, вядома, не атрымаецца патушыць, пачалі рыхтавацца да пеннай атакі. Гарэў толькі адзін рэзервуар, сіл і сродкаў было дастаткова, астуджэнне праводзілася. Карацей, рабілі ўсё па сцэнары, па аператыўным плане. Для падрыхтоўкі пеннай атакі нам патрабавалася каля паўгадзіны”.

Резервуар з бензінам АІ-92 вышынёй 8 метраў быў запоўнены напалову. Ускладнялася сітуацыя тым, што вакол шмат ёмістасцяў з маслам. На месцы пажару працавала 31 аўтацыстэрна, і яшчэ больш за дзесятак іншай тэхнікі, фактычна тут быў гарнізон усяго Брэста і раёну.

История: как в 2008 году от удара молнии загорелась нефтебаза

так выглядел пожар издалека

Пачалі пенную атаку – накрывалі паліва пенай, але абвалававанне стала напаўняцца вадой. Выкарыстоўвалі генератар высокакратнай пены (ГВП) і дзве аўталесвіцы. Агонь здаўся. Пасля спынення гарэння яшчэ 15 хвілін падавалі пену, як па інструкцыі, у выніку ўсё было пакрыта яе пластом 15-20 сантыметраў. Усе канструкцыі, вядома ж, былі гарачыя. Бензін выліваўся, але ўжо не гарэў”.

Канстацін Яўгенавіч ужо збіраўся дакладваць кіраўніку МНС аб тым, што пажар на нафтабазе ліквідаваны. Раптам парыў ветру здзьмуў пену – агаліліся яшчэ гарачыя металічныя канструкцыі. Выратавальнікі пачулі гукі, быццам лопаюцца невялікія паветраныя шарыкі – гэтыя ўспышкі адбываліся недзе 40 секунд.

А потым ўсё абвалаванне раптам ўспыхнула. Нават бывалыя пажарныя не бачылі такога ў сваім жыцці. Як прызнаецца потым Канстанцін Яўгенавіч – некаторыя нават на некалькі хвілін упалі ў ступар – настолькі рэальнай была пагроза, што ўсё ўзляціць у паветра разам з тэхнікай і людзьмі.

Мы былі вымушаныя эвакуіраваць супрацоўнікаў, таму што ўзнікала рэальная небяспека выбуху. У гэты ж момант загарэўся рэзервуар – бо ён быў адкрыты і над ім былі пары. Дзве аўталесвіцы фактычна апынуліся ў зоне пажару. Зноў з’явілася небяспека ўсім ёмістасцям з масламі. Мы эвакуіравалі людзей і хвілін дзесяць проста ішло гарэнне, бо зрабіць штосьці было немагчыма. Бензін хутка выгараў і праз тры хвіліны адбыўся выбух рэзервуара. У ім было трохі паліва, але былі пары - выбухам пашкодзіла дах і загарэўся суседні рэзервуар з дызпалівам.

Страшна было за людзей. Да прыкладу, бег хлопец, дым у бок ішоў. Ён глынуў гэтай гары і ўпаў, мы яго паднялі і, дзякуй Богу, без медыкаў справіліся. Дзякуючы таму, што своечасова эвакуіравалі людзей, ніхто не атрымаў траўмаў, ніякіх апёкаў, нічога. Хоць, вядома, перадумовы былі сур'ёзныя”.

Не гледзячы на складанае становішча, выратавальнікі працягнулі ліквідацыю. Агульнай камандай падышлі да баявых участкаў, зноў далі пену і зноў стабілізавалі сітуацыю. Гарэнне спынілася.

Рэзервуар так накаліўся, што калі пачалі яго астуджаць - сценкі пачырванелі ад тэмпературы, сталі дэфармавацца. Адпампоўвалі гарачае паліва з усіх суседніх ёмістасцяў.

Пажар, канешне, быў найскладаны. Скончылі працаваць у дзве гадзіны ночы. Сітуацыя страшная была: зламаны, абгарэлы метал, пах бензіну.

Потым ужо стала вядома, што прычынай пажару стаў удар маланкі. Яна трапіла ў маланкаадвод і выйшла ў падэшве, дзе атрымаўся разрыў дыяметрам недзе 10 сантыметраў. Ад ўспышкі пашкодзіўся дах, а паліва вылівалася. Ціск быў вялікі, расход адпаведна таксама, бензін выліваўся, разліваўся па тэрыторыі і ішоў усюды”.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

Негледзячы на ўсе складанасці і цяжкасці гэтай сур’ёзнай надзвычайнай сітуацыі, брэсцкія выратавальнікі з ёю справіліся.

Источник: МЧС