Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Берасьцейскую мядовую літаратурную прэмію атрымаў пінскі пісьменьнік Павал Ляхновіч

29  Февраля 2016 г.  в 23:20 : Разное: обо всём понемногу

28 лютага 2016 года ў грэка-каталіцкай парафіі сьвятых братоў апосталаў Пятра i Андрэя ў Берасьцi адбылося чарговае штогадовае ўручэнне так званай "Мядовай прэміі Міколы Папекі". Што ж гэта за прэмія такая? - можаце запытацца вы.

Берасьцейскую мядовую літаратурную прэмію атрымаў пінскі пісьменьнік Павал Ляхновіч

Вось што выдае сайт "be.wikipedia.org": Міко́лай (Мікала́й Мікала́евіч) Папе́ка - беларускі паэт, пчаляр, заснавальнік штогадовай літаратурнай «Мядовай прэміі», пераможца якой штогод атрымоўвае ПУД МЁДУ.
На мерапрыемстве не пабаюся сказаць - пашчасціла апынуцца і мне.

Сказаць, што быў ураджаны, лічу, што ні сказаць анічога. Нямнагалюднае мерапрыемства ўвабрала ў сябе згуртаванне цьвету літаратараў і паэтаў зямлі Берасьцейскай. Адбываюцца падобныя ўшанаваньні найвыдатнейшых "прадстаўнікоў пяра" ўжо ня многа ні мала - Пятнадцаты год запар. За гэтыя гады ўзнагароду атрымалі: Алесь Каско, Аляксей Філатаў, Іван Мельнічук, Алесь Корнеў, Алесь Зайка, Мікола Купрэвіч і іншыя літаратары - нашыя землякі. Акрамя таго ў ліку адзначаных ёсьць і пісьменніца з суседняе Украіны - Ніна Горык, якая ў асноўным займалася перакладам на украінскую мову і друкаваннем твораў нашых пісьменнікаў і паэтаў у сваёй краіне. Я атрымаў магчымасьць ня толькі пабачыць і паслухаць гэтых людзей, але нават пагутарыць і сфатаграфавацца зь імі.

Самым значнейшым для меня стала магчымасьць пазнаёміцца і пагутарыць з лаўрэатам азначаннай прэміі за 2015 год, пісьменнікам - Паўлам Ляхновічам з Пінску, які, акрамя ўсяго, падпісаў для мяне сваю кнігу - "Зялёны дуб" (за што я яму вельмі ўдзячны!).

Спадар Павел вельмі неадназначны чалавек - служыў ва ў флоце, быў выкладчыкам у вучэбным атрадзе ВМФ, працаваў карэспандэнтам беларускіх рэгіянальных газет, трэнерам па кік-боксінгу і боксу, на будоўлях у Сібіры, Варшаве, Салехардзе, пад Масквой. Да таго ж самастойна асвоіў такі музычны інструмент як - Дрымба (па-іншаму - Варган), на якім выканаў невялікі твор. На свае 60 год ён выглядае намнога малодшым. Сёлета ён быў узнагароджаны "Мядовай прэміяй" за свае празаічныя творы, якія былі высока адзначаныя ня адно камісіяй па ўзнагароджанню, але і ў асноўным - чытачамі.

Даведаўшыся, што я з'яўляюся прыхільнікам грамадцкага аб'яднання "Гавары Праўду", сп. Павел Ляхновіч праз мяне перадаў прывітанне ўсім удзельнікам руху "ГП" і асабіста яго лідару - Таццяне Караткевіч.
Мерапрыемства, якое адбылося ў гэты дзень, на мой погляд, нясе значымы ўклад у падтрымку і развіццё беларускай літаратуры і паэзіі ў нашай краіне!

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

...Вось толькі вельмі шкада, што з боку афіцыйных уладаў такія посьпехі беларускіх літаратараў не знаходзяць аніякай падтрымкі.