Два дальнабойніка спрабавалі правезці праз граніцу сала і трыкатаж у кабінах сваіх грузавікоў

3  Февраля 2016 г.  в 15:23 : Разное: обо всём понемногу

У пункце пропуску “Казловічы” 2 лютага пры афармленні на ўезд двух грузавых аўтамабіляў пагранічны нарад у ходзе праверкі выявіў схаваныя тавары і прадукты.

Два дальнабойніка спрабавалі правезці праз граніцу сала і трыкатаж у кабінах сваіх грузавікоў

Так, грамадзянін Польшчы спрабаваў правезці ў кабіне свайго VOLVO каля 400 кг сала. У жыхара Брэсцкай вобласці таксама ў кабіне выяўленыя 50 адзінак трыкатажу, лямпы і касметыка агульным коштам звыш 15 млн рублёў.

Праінфармаваныя супрацоўнікі мытні. Тавар і сала канфіскаваныя.