Берасьце. Нарэзачка фотаздымкаў з розных гадоў
Час ад часу ў сеціве з'яўляюцца новыя фотаздымкі з гісторыі Берасьця, сёньня менавіта такі дзень, вашай увазе -- сапрўды тое, што мы яшчэ ня бачылі.
1) 1 траўня 1947 году
2) 20 верасьня 1939 году
3) 1930 год, мітынг пратэсту каля будынку банку (цяпер - вуліца Леніна) ў сувязі з выказваньнямі міністра Веймарскай рэспублікі Готфрыда Трэвірануса
4) 1942 год, будынак тэатру. На афішы - канцэрт хору СС
5) 1942 год. Мадзьяры, хутчэй за ўсё, на малым рынку (цяперашняя плошча перад аўтавакзалам)
6-7) а вось тая ж аўтавакзальная плошча ў тым жа 1942-м, толькі іншы ракурс
8) 1958 год, паводка на Вульцы
9) 1962 год, на сходах кнігарні на Пушкінскай
10-11) Гарэлкавы завод ў 1930-я і чакушачка берасьцейскай вытворчасьці ))
12) 1975 год, квас у бочцы на скрыжаваньні Савецкай і Будзёнага (там потым "Матрыцу" адгрохалі)
13) 1929 год, каля касьцёлу
14) 1946 год, школа №7
15) 1930-я гады, берасцейскі баксёр Віталь Антанюк (па твары бачна, што па шчах можа няхіла надаваць)
16-17) канец 1950-х, на фоне крамы №2 (цяпер "Рэпка" на Міцкевіча) + на фоне крамы "Абутак" (цяпер "Санта" на Міцкевіча)
17) 1948 год, так чоценька выглядаў праспэкт Машэрава з Кобрынскага мосту
18) 1977 год, дэпрэсіўны Партызанскі праспэкт
19) 1960-я гады, скрыжаваньне Гогаля і бульвара Шаўчэнкi (цяпер - Касманаўтаў), від на бульвар
20) ну і апошняе, летняе - 1966 год, Набярэжная, пляж - ідэальны ))
|