Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

В Ивацевичах бабушка хотела положить в банк заплесневелые доллары

5  Мая 2015 г.  в 10:17 : Брестская область

В Ивацевичах бабушка хотела положить в банк заплесневелые долларыУ аддзяленне цэнтра банкаўскіх паслуг №111 філіяла 802 ААТ “ААБ Беларусбанк” у Івацэвічах (вул. Савецкая) звярнулася пенсіянерка, жыхарка адной з вёсак нашага раёна. Яна прынесла 5000 долараў, каб размясціць іх на дэпазіт, але стан купюр быў настолькі кепскі (мокрыя, цвілыя), што касір адмовілася іх прымаць. Уявіце сабе, якая роспач ахапіла жанчыну: гэтыя 5000 долараў яна збірала, як кажуць, на чорны дзень: вяла гаспадарку, збірала і здавала чарніцы… Уласным мазалём зарабіла!.. Мы яе ў некаторай ступені супакоілі, паведамілі, што грошы трэба адправіць на праверку. Калі яны сапраўдныя, не фальшывыя, пенсіянерцы іх вернуць, але за замену купюр трэба будзе заплаціць камісію.

Гісторыя закончылася так: грошы прайшлі кантроль, праведзена іх замена, за гэта з пенсіянеркі ўзялі 200 долараў, вярнулі 4800, якія цяпер яна магла размясціць на дэпазіт.

Такія выпадкі здараюцца, канешне, нячаста, тым не меней, спяшаюся папярэдзіць жыхароў нашага раёна: грошы – ці беларускія рублі, ці долары ЗША, ці любую іншую валюту трэба захоўваць у належных умовах. У сельскай хаце, дзе назіраецца перапад тэмператур, высокая вільготнасць, цвіль, грошы могуць сапсавацца, спарахнець. Асабліва праблема тычыцца долараў ЗША, металічная ніць якіх украпана ў купюру, пранізвае яе. Яна (ніць) нават ржавее, такія грошы хутка псуюцца. Здзіўляе, што людзі адразу не размяшчаюць грошы на банкаўскіх дэпазітах, а захоўваюць у кепскіх умовах.

…Грошы, якія захоўваюцца дома, могуць не толькі сапсавацца, іх могуць украсці. Вось яшчэ адзін выпадак. У адной з вёсак раёна жанчына захоўвала дома буйную суму грошай – некалькі тысяч долараў ЗША. Але ў адзін з не самых цудоўных дзён да яе наведаліся цыганы, якія непрыкметна выкралі грошы і з’ехалі… Звярніце ўвагу: у гэтай вёсцы ёсць аддзяленне “Беларусбанка”: калі б жанчына размясціла гэтыя долары на дэпазіт, то за год у яе “вырасла” б яшчэ каля 500 долараў – працэнты па ўкладзе.

Але ў выніку чалавек, які не рашыўся супрацоўнічаць з банкаўскімі структурамі, застаўся ні з чым…

Хтосьці ў маіх словах убачыць звычайны піяр-ход, тым не меней, заклікаю жыхароў Івацэвіччыны задумацца: трымаць грошы ў так званых скарбонках, пад матрацамі, за дыванамі – вялікая рызыка. ААТ “ААБ Беларусбанк” дае поўную гарантыю, што ўклады не толькі будуць захаваны, але і павялічацца, падрастуць. Супрацоўнічайце з намі – гэта выгадна для ўсіх. Не толькі ў Івацэвічах, але і ў многіх сельскіх населеных пунктах ёсць аддзяленні Беларусбанка...

Источник: Івацэвіцкі веснік
Автор: Таццяна КУЛЬГАВЕНЯ