Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Предприниматели останавливают работу с 1 марта 2015 года

26  Февраля 2015 г.  в 11:02 : Бизнес, экономика, аналитика

Берасцейскія прадпрымальнікі – у чаканні зменаў. Ад 1-га сакавіка яны не выходзяць на працу. Прадстаўнікі малога бізнэсу спадзяюцца на рэацыю ўлады. Акцый пратэсту пакуль не плануюць, але ня ведаюць, як далей будуць развівацца падзеі.

Предприниматели останавливают работу с 1 марта 2015 года

Сябра Савету прадпрымальнікаў рынку ЦУМ Ларыса Быцко падкрэслівае, што ўмовы для прапрымальнікаў у Мытным саюзе былі створаны на словах, а на справе – людзі пазбаўляюцца працоўных месцаў:

- Дзейнасць у нас адна – з 1-га сакавіка мы не выходзім на працу. Гэта не забастоўка, гэта немагчымасць працягваць працу. Рэшткамі тавару гандляваць мы не маем права. Дакументы, якія мы прывозім з Масквы – гэта поўная ліпа, пакет дакументаў прадаецца на рынку, такія дакументы каштуюць 500 рублёў. Ліпу гэтую запаўняюць нам там на кампутары – гэта яшчэ 500 рублёў каштуе. Прад’яўляць такія дакументы мы не маем права. 

З бліжэйшых планаў у прадпрымальнікаў – гэта сустрэчы з прадстаўнікамі падатковай інспекцыі ды мясцовай улады. Негледзячы на адсутнасць працы, цягам сакавіка будуць праходзіць арганізацыйныя сходы прадстаўнікоў малога бізнэсу, што пакуль не забаронена законам – дадае нашая суразмоўца.