У Берасці прайшло “Шоў беларушчыны” для самых маленькіх

2  Февраля 2015 г.  в 13:07 : Праздники, события, мероприятия

У Берасці для дзяцей-першакласнікаў прайшло "Шоў беларушчыны”. На "Шоў” сабралося некалькі дзясяткаў дзетак, усё былі бадзёрыя пасля дзённага сну ды досыць актыўнымі, таму трэба было адразу знайсці тое, што зачэпіць ды зацікавіць, калі не ўсіх, то, прынамсі, актыўную большасць, якая звычайна кіруе вэрхалам, паведаміў вядоўца шоў Алесь Мазанік.

У Берасці прайшло “Шоў беларушчыны” для самых маленькіх

Першыя пытанні тычыліся краіны, вялікіх гарадоў, рэчак, азёраў, пасля размаўлялі пра вядомы птушак і звяроў. Дзеля візуальнае зацікаўленасці былі паказаныя колькі відэаролікаў, дзе такія ж малышы чыталі вершы, гуляліся, бавіліся, вядома, па-беларуску. Таксама паказалі знакамітую анімацыйную стужку "Будзьма беларусамі”, якая выклікала шчырае захапленне як дзетак, так і прысутных педагогаў і бацькоў. 

Кульмінацыяй імпрэзы сталі пытанні пра бліжэйшае наваколле: ад шафы, жырандолі, крэсла ды фіранак да назваў месяцаў, кветак, дэталяў вопраткі, музыкаў, вядомых суайчыннікаў ды да таго падобнае. Дзеткі вельмі актыўна ўдзельнічалі, найбольшую цікавасць ды захапленне выклікалі пытанні пра стравы, смачнасці, нават апынулася, што найбольш незвычайнае, што можна з’есці ў дзядулі з бабуляй у вёсцы – тое шашлыкі! Таксама было прапанавана прачытаць любімы вершык, на што асмелілася толькі адна дзяўчынка, але які там быў верш! "Заяц варыць піва” Ўладзіміра Караткевіча, які цудоўна паклаў на музыку таленавіта Зміцер Вайцюшкевіч.

Напрыканцы мерапрыемства самыя актыўныя дзеткі атрымалі кніжкі з малюнкамі, а таксама ўсе ўдзельнікі былі ўзнагароджаныя за ўвагу ды прагу да ведаў паштоўкамі з серыі "Не маўчы па-беларуску”, дзякуючы якім вывучэне мовы будзе цікавей, займальней ды прасцей.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

“Шоў Беларушчыны” з 1999 года праводзяць удзельнікі курсаў Ды-джэяў Адраджэння, якія ладзіць сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Павал Севярынец.

Источник: БХД
Автор: Алесь Мазанік