Сёння, славяне адзначаюць Шчодры вечар, альбо, як яго яшчэ называюць Шчадруха.
Менавіта ў гэты вечар, шчадруюць у многіх раёнах брэстчыны. Водзяць «казу», спяваюць песні, у якіх праслаўляюць “мужыка-гаспадара”.
Шчадруха, гэта адзін з тых нешматлікіх дзён у народным календары, што амаль не зведаў хрысціянскага ўплыву, не змяніўся і захаваў дамінуючы язычніцкі змест.
Культ вады, варажба, ваджэнне «казы» — вось складнікі язычніцкага святкавання, якія дайшлі і да нашых дзён.
Вельмі ярка і цікава гэты вечар праводзяць у весках. Прапануем невялікі фотарэппартаж з Шчодрага вечара у в. Дарапеевічы (Маларыцкі р-н).
Автор: Денис Троцюк