В Ружанах пытаются восстановить уникальный театр

10  Января 2015 г.  в 21:28 : Брестская область

У Ружанах у музейна-палацавым комплексе Сапегаў спрабуюць узнавіць унікальны тэатр. Планы аднаўлення ўсходняга тэатральна-манежнага корпуса, у якім ён размяшчаўся, агучаны падчас выязнога пасяджэння Брэсцкага міжведамаснага каардынацыйнага савета па ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

ружаны театр

Па прыблізных падліках, для завяршэння будаўніцтва патрабуецца каля трыццаці мільярдаў рублёў. Плануецца, што фінансаванне будзе ажыццяўляцца як па дзяржаўнай праграме «Замкі Беларусі», у якую ўключаны комплекс у Ружанах, так і з крэдытных крыніц.

Асаблівая каштоўнасць Ружанскага тэатра ў тым, што ён будаваўся ў стылі барока. На сённяшні дзень у Еўропе такіх захавалася толькі два — гістарычны тэатр замка Чэшскі Крумлоў і тэатр шведскага замка Дроттнінгхольм.

Источник: Раённыя будні
Автор: Алег Сідарэнка