Пра дабро, прыгажосць і творчасць без меж гаварылі ў "Клубе творчых берасцейцаў"

12  Декабря 2014 г.  в 12:40 : Праздники, события, мероприятия

 Грамадскае аб’яднанне “Спадчына” на чале з нястомным актывістам Алегам Голасам зноў зладзілі сустрэчу ў “Клубе творчых берасцейцаў”. Цікавы сацыяльны праект дае магчымасць стасункаў самым розным людзям, якіх яднае захапленне мастацтвам. Ніхто не падзяляе захапленні па відах мастацтва. Галоўнае, каб душа і сэрца любілі творчасць, адгукаліся на творчасць і стваралі яе.

Пра дабро, прыгажосць і творчасць без меж гаварылі ў "Клубе творчых берасцейцаў"

У чарговы раз прыхільнікі праекта сабраліся ў актавай зале тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раёна г. Брэста. Атрымалася цёпла, сардэчна і пазітыўна. Гасцямі мерапрыемства сталі рэжысёр Уладзімір Яшчук, Аляксандр Крываносаў з групы “Байкі.BY” і фальклорны калектыў “Чапурушачкі”.

Пра дабро, прыгажосць і творчасць без меж гаварылі ў "Клубе творчых берасцейцаў"

Спявалі песні, гаварылі пра жыццё, рукадзелле сваё дэманстравалі – такія своеасаблівыя вячоркі. Аляксандр Крываносаў расказаў пра ўдзел у тэлепраекце “Наперад у мінулае” і праспяваў песні. “Запальвалі” жанчыны з гурта “Чапурушачкі”, Назва паходзіць ад слова “прычапурыцца”. Вядома, жанчыны прыбрацца любяць у любым узросце – вось і прыдумалі такую назву. Вясёлую, гумарыстычную. Гэты пазітыў плюс песні, якія кранаюць сэрца – рэцэпт маладосці ды бадзёрасці. А выканальніцкае майстэрства жанчын пераконвала: для творчасці ўзроставых меж проста не існуе!

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

Калі вы ўбачыце аб’яву пра чарговую сустрэчу “Клуба творчых берасцейцаў”, абавязкова адгукніцеся на яе – схадзіце. Для настрою няма нічога лепшага, чым дабро, прыгажосць і творчасць!