Традыцыйнае вяселле ў музеі можна справіць кожнаму

2  Ноября 2014 г.  в 21:02 : Праздники, события, мероприятия

Мастацкі музей Берасця адкрывае новую платную паслугу – вясельны абрад у традыцыйным беларускім стылі. Першая пара – Максім і Таццяна Плашчанскія - прайшла праз такі абрад бескаштоўна.

Традыцыйнае вяселле ў музеі можна справіць кожнаму

 Маладыя афіцыйна распісаліся і справілі вяселле за тыдзень да мерапрыемства, таму гасцей з імі прыйшло няшмат. Але тыя, што прыйшлі, у канцы абраду зазначылі: “Было цікава. А мы яшчэ ісці не хацелі!”. Засталася задаволенай і новая сям’я. Па словах Таццяны, яны хоць і ведалі супрацоўнікаў музея раней, але не высвятлялі, што яны ім рыхтуюць. Таму ўсе народныя конкурсы былі для іх вясёлым сюрпрызам.

Абрад сапраўды быў вытрыманы ў беларускім духу – шмат ручнікоў, зерня, глінянага посуду. Увайшлі таксама ў сцэнар старшых навуковых супрацоўнікаў Святланы Гуляевай ды Галіны Брыкала драўляны куфар ды дзяжа, танцы полька з падыспанем, а таксама традыцыйнае жартаўлівае адорванне. Напрыклад, “Дару маладому палена, каб ён вось зараз пацалаваў маладую ў калена”.

Абрад у музеі добра падыдзе тым парам, што цікавяцца беларускай традыцыяй, ну і тым таксама, каму проста важныя цікавыя і прыгожыя здымкі. Маладая ў вясельнай сукенцы файна выглядае на фоне свах у народных льняных строях.

Источник информации: Автор: Іна ХОМІЧ, Брестский Курьер