Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Пакуль жывуць на свеце даверлівыя людзі… Навiны Iвацэвiцкага РАУС

21  Августа 2014 г.  в 19:39 : Брестская область

Пакуль жывуць на свеце даверлівыя людзі… Навiны Iвацэвiцкага РАУСУзбуджана крымінальная справа ў адносінах да індывідуальнага прадпрымальніка К. з нашага раёна, які пад выглядам пастаўкі будматэрыялаў прыватным асобам браў у іх “у аванс” грошы. Фігурыруюць вось такія сумы – 25 000 000, 39 000 000, 76 000 000…

Агульная сума – каля 220 мільёнаў рублёў. Толькі вось будматэрыялаў няма і па сённяшні дзень. Гэты гора-прадпрымальнік ужо раней меў праблемы з законам і са сваімі пакупнікамі. З другога боку, мы ўжо неаднаразова, у тым ліку на старонках раённай газеты, прасілі і папярэджвалі нашых грамадзян: не будзьце занадта даверлівымі! Але, як бачыце, некаторыя жыхары раёна, як тыя матылькі на агонь, ляцяць на абяцанкі-цацанкі…

Гэта тым болей дзіўна, што сёння ва ўзаемаадносінах пакупнік-прадавец умовы дыктуе менавіта пакупнік, які можа ўвогуле разлічвацца за пакупку толькі тады, калі яму тавар прывезлі, прадэманстравалі яго наяўнасць. І такіх гандлёвых устаноў, якія ў любы момант гатовы зрабіць самы шырокі крок насустрач пакупніку, многа. Дык чаму, шаноўныя, дазваляем сабе звязвацца з усякімі прайдзісветамі? Калі знаёмішся з пацярпелымі, то дзіву даешся: многія з іх адукаваныя паспяховыя людзі. І тут такі “пракол”!

Яшчэ некалькі крымінальных эпізодаў, на якія павінны звярнуць увагу жыхары раёна, каб зрабіць належныя вывады. У райаддзел міліцыі звярнуўся жыхар адной з вёсак Дабромысленскага сельсавета. Прычына – прапалі з хаты грошы, 300 долараў ЗША. Калі мы сталі разбірацца, то высветлілі: гэтыя грошы пацягнула… пляменніца мужчыны, якая прыехала да дзядзькі і жыла ў яго пэўны час.

Ва УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ” быў дастаўлены малады мужчына ў каматозным стане. Урачы доўга біліся над тым, каб высветліць: што стала прычынай таго, што чалавек аказаўся ў коме? Вінаватым аказаўся сумнавядомы спайс: накурыўся – і кома. Пра тое, якія наступствы можа мець “захапленне” спайсам, гаварылася ўжо сотні разоў. Тым не меней, наркатычны сродак “абжываецца” і ў глыбінцы. Так, нядаўна ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да жыхара Івацэвічаў, якія цераз інтэрнэт завёў сувязі і прывёз у наш раён партыю гэтага вельмі небяспечнага наркатычнага сродку.

Некалькі дзён назад у ЦРБ быў дастаўлены 50-гадовы С., жыхар вёскі Гутка, у вельмі цяжкім стане – закрытая чэрапна-мазгавая траўма, адкрыты пералом касцей зводу чэрапа. Як высветлілі супрацоўнікі РАУС, цяжкую траўму пацярпеламу нанёс Т., 44-гадовы жыхар вёскі Краі, які ў ходзе сваркі схапіўся за малаток і нанёс удар па галаве С.. У адносінах да жыхара Краёў узбуджана крымінальная справа. Ён, дарэчы, судзімы раней, але належных вывадаў не зрабіў.

…На днях у райаддзел міліцыі звярнулася жыхарка Івацэвічаў з просьбай дапамагчы знайсці сына, якія паехаў на заробкі ў Маскву і сувязь з якім нечакана абарвалася. Пошук мы праводзім сумесна з расійскай паліцыяй. Канешне, хацелася б, каб чалавек жывым і здаровым вярнуўся дадому. Давайце строга ўзважваць свае магчымасці зарабіць у суседняй Расіі. Вельмі часта нашы грамадзяне адтуль прыязджаюць то падманутымі, то пакалечанымі. Дык можа лепш працаўладкавацца дома?

Аляксандр ГУК, начальнік Івацэвіцкага РАУС
УВД Брестского облисполкома