Дакапаліся да руды ў небяспечным месцы побач з мемарыялам

10  Апреля 2014 г.  в 20:55 : Брестская крепость

Катлаван раскапалі каля Брэсцкай крэпасці, за чыгуначным музеем насупраць ЦЭЦ: там раней была станцыя перавалкі сыпучых грузаў, у тым ліку і ўранавай руды.

Дакапаліся да руды ў небяспечным месцы побач з мемарыялам

Россыпы грунту насамрэч рудога колеру. Ён цягнецца ўжо метраў дваццаць -- адразу пасля музея выкопваўся чысты жвір. Рабочыя не выказвалі асаблівага піетэту да рудой зямліцы. “Ад лёсу нікуды не дзенешся, чаго там пра жонку думаць: гадоў мне і так шмат”, -- пракаментаваў сівы мужчына ў спяцоўцы. Пазней ён патлумачыў, што да катлавана прыязджалі спецыялісты і нешта мералі (“нібыта ў рамках нормы радыяцыя, а руду прызналі жалезнай”).

Што замерылі, добра, бо пра гэтае месца шмат пісалася раней, калі адсюль тысячы кубаметраў грунту вывезлі, бо ён “свяціўся” і прапусціў радыяцыю амаль да самай грунтавой вады. Пахавалі той грунт у могільніку каля вёскі Струга Маларыцкага раёна. Наколькі кажуць людзі і сведчаць дакументы, адбывалася гэта без захавання належных нормаў, але там ужо крыху іншая гісторыя.

Дакапаліся да руды ў небяспечным месцы побач з мемарыялам

Што руда -- цяжкая, пацвердзілася ў маёй прысутнасці: пласт руды адваліўся ад сцяны і літаральна прыхлопнуў пластмасавую тоўстую трубу, а тая рэпнула з гукам стрэлу.

А раптам гэтая руда залатая, ці якія яшчэ ёсць металы? Таму паехаў уздакладніў у спецыялістаў. Галоўны санітарны ўрач Брэста Генадзь Радчанка пацвердзіў: так, замеры праводзілі ягоныя падначаленыя, і радыяцыя не перавышае норму. Рассыпаная руда, відаць, сапраўды жалезная.

Дакапаліся да руды ў небяспечным месцы побач з мемарыялам

Россыпы знаходзяцца на месцы Алеі савецка-афганскага сяброўства (ёсць нават і такое ў Брэсце -- як напісана на таблічцы, прымацаванай да валуна, заклалі яе ў 1986-м годзе). Знаходзіцца руда месцамі адразу пад паверхняй. І экскаватара не трэба -- саўгануў нагой, і вывернеш. І дзякуй Богу, што не ўранавая.

Яўген БЯЛАСІН (фота аўтара) Брестский Курьер