Банк Польскі быў заснаваны 8 лютага 1919 года паводле загада Юзэфа Пілсудскага як Pocztowa Kasa Oszczędności. З 1920 ён зрабіўся цалкам дзяржаўнай установай. Асноўнай мэтай банку была эмісія дзяржаўнай валюты “польскага злотага”. З цяга часу ён ператварыўся ў асноўны банк Другой Рэчы Паспалітай. Пасля Другой Сусветнай вайны камуністынчыя ўлады ліквідавалі ўстанову, а на яе аснове стварылі Нацыянальны Банк Польшчы.
Адзяленні даваеннага Банка Польскага адчыняліся ва ўсіх буйных гарадах міжваеннай Польшчы, у тым ліку і на тэрыторыі Заходняй Беларусі. За перыяд 1922-1929 гг. Тэхнічным адзелам Банку Польскага (Dzial Techniczny) было пабудавана 24 буйных адзяленні (4 з іх у усходніх ваяводствах) і 7 жылых дамоў для супрацоўнікаў банку па усёй Польшчы.
Над праектамі будынкаў працавалі праф. Мар’ян Лалевіч (prof. Marjan Lalewicz), арх. Здзіслаў Мёнчыньскі (arch. Zdzislaw Mączyński), арх. Антоні Дыгат (arch. Antoni Dygat), арх. Тэадор Хоффманн (arch.Teodor Hoffmann) i арх. Казімеж Вычыньскі (arch. Kazimierz Wyczynski).
Адзяленне Банка Польскага ў Брэсце. Арх. Станіслаў Філасевіч (аrch. Stanislaw Filasiewicz), 1925 год пабудовы.
Адзяленне на малюнку.
Сёння ў гэтым будынку знаходзіцца “Галоўнае упраўленне Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь па Брэстцкай вобласці”.
Сітуацыйны план і планы першага паверху і партэру.
Дэкор параднага ўваходу.
Від з фронту.
Агароджа.
Інтэр’еры Банка Польскага ў Брэсце пасля адкрыцця (фота інж. К.Мёнчыньскага (inz. K. Miączyński)).
Аперацыйная зала.
Адзяленне Банка Польскага ў Баранавічах. Арх. Станіслаў Філасевіч (аrch. Stanislaw Filasiewicz), 1928 год пабудовы.
Будынак з фронту.
Сёння тут "Упраўленне касавых аперацый і перавозкі каштоўнасцей Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь па Брэстскай вобласці.
Сітуацыйны план і план першага паверху.
Дэкор параднага ўваходу.
Над дзвярыма красаваўся арол-герб Польшчы, які, відавочна, вельмі перашкаджаў бальшавікам, бо зараз гэтай ляпніны ўжо няма.
Дзверы ў галоўную залю банка з лагатыпам Банка Польскага.
Адзяленне Банка Польскага ў Пінску. Арх. Станіслаў Шчэсняк (аrch. Stanisław Szcześniak), 1925 год пабудовы.
Агульны выгляд і галоўны ўваход.
Сёння тут знаходзіцца адзяленне “Белаграпромбанку”.
Галоўнае фота з сямейнай калекцыі Д.Няміра-Канецкай.
Источник информации: Уладзімір Садоўскі, спецыяльна для Гістарычнай праўды