Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Студэнты брэсцкага "палітэха" адправіліся працаваць валанцёрамі-афіцыянтамі у Сочы

13  Февраля 2014 г.  в 13:44 : Бизнес, экономика, аналитика

Кі­нуць ву­чо­бу на ме­сяц і па­ехаць у Со­чы? Без праб­лем! Сту­дэн­ты брэсц­ка­га "па­лі­тэ­ха" выкарыс­та­лі свой шанц і ад­пра­ві­лі­ся да­па­ма­гаць на зі­мо­выя Алім­пій­скія гуль­ні. Да апош­ня­га дня бы­ло не­вя­до­ма, ад­пус­цяць мо­ладзь на пад­пра­цоў­ку ці не. Да­ла­ся ў зна­кі па­пя­ро­вая цяганіна - я­пра­віль­на скла­дзе­ны да­га­вор па­між ВНУ і кам­па­ні­яй, якая за­пра­шае. Ад­нак ка­лі я пачу­ла па тэле­фо­не ра­дас­ны вок­ліч ад­ной з ва­лан­цё­рак, Але­ны Жу­ка­вай (па прось­бе дзяўчыны імя і проз­ві­шча зме­не­ны, пры­чы­ны ста­нуць зра­зу­ме­лы­мі ні­жэй): "Ура, мы ўсё ж та­кі едзем, сён­ня а сё­май ве­ча­ра — цяг­нік", су­мнен­ні кан­чат­ко­ва рас­се­я­лі­ся. Едуць!

Студэнты брэсцкага "палітэха" адправіліся працаваць валанцёрамі-афіцыянтамі у Сочы

Дык пра­ца ці ва­лан­цёр­ства?

Да­рож­ны чай­нік, но­жык, на­бор су­хпай­ка, кні­гі, кам­плект асен­ня­га адзен­ня, срод­кі гі­гі­е­ны — так Але­на, бу­ду­чы ар­хі­тэк­тар, збі­ра­ла­ся ў да­ро­гу. Гро­шай шмат не бра­ла - па­пя­рэдж­ва­лі, што ў Со­чы шмат крадуць. Зі­мо­ва­га адзен­ня ў ва­ліз­цы ня­шмат: там, на ўзбя­рэж­жы Чор­на­га мо­ра, цёп­ла. Га­лоў­нае - не замерз­нуць у да­ро­зе. Але­на зу­сім не хва­ля­ва­ла­ся, бо еха­ла ў Со­чы ра­зам з кам­па­ні­яй сва­іх сяб­роў - д­на­курс­ні­каў з Брэсц­ка­га дзяр­жаў­на­га тэх­ніч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та.

Дзяў­чы­на ма­ры­ла тра­піць на зі­мо­вую Алім­пі­я­ду і ёй вы­паў та­кі шанц: у ліс­та­па­дзе мі­ну­ла­га го­да мас­коў­ская кам­па­нія аб­вяс­ці­ла на­бор ва­лан­цё­раў-афі­цы­ян­таў для пра­цы на Гуль­нях. Сту­дэн­таў на­бі­ра­лі вы­ключ­на з БрДТУ і Па­лес­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та, бо толь­кі з гэ­ты­мі ВНУ ў кам­па­ніі на­ла­джа­ны кан­так­ты. Але­на, як і мно­гія яе ад­на­курс­ні­кі, па­да­ла за­яў­ку і тра­пі­ла ў лік абра­ных.

"Ка­лі з'я­ві­ла­ся аб'­ява пра на­бор ва­лан­цё­раў у Со­чы, па­чаў­ся жу­дас­ны ажы­я­таж — ра­зам са мной пада­лі за­яў­кі яшчэ пры­бліз­на 150 ча­ла­век. У мя­не аса­біс­та быў ін­та­рэс тра­піць ме­на­ві­та на Алімпіяду, на­ве­даць спа­бор­ніц­твы, пад­тры­маць на­шу "зор­ку" бія­тло­на Да­р"ю До­мра­ча­ву. Та­му вагац­ца не было пры­чы­ны, - рас­па­вя­ла Але­на. - Вя­до­ма, гэ­та не ва­лан­цёр­ства, а пра­ца. Ад­нак колькі я за­раб­лю - не ве­даю. Вось і лі­чу ся­бе ва­лан­цё­рам, бо еду не дзе­ля гро­шай, а з ці­ка­вас­ці".

З дэ­ка­на­там праб­лем не бу­дзе — кі­раў­ніц­тва ўні­вер­сі­тэ­та да­ло "да­бро" на пра­цу сва­іх сту­дэн­таў. Аднак на­ву­чан­не ні­хто не ад­мя­няў: пра­пу­шча­ныя за­ня­ткі ўсё роў­на да­го­няць "пра­гуль­шчы­каў" — праўда, праз ме­сяц.

"Ме­сяц ва­лан­цёр­ства нам за­лі­чаць за прак­ты­ку, - га­во­рыць Але­на. - Але па вяр­тан­ні бу­дзем вывучаць ма­тэ­ры­ял, які пра­пус­ці­лі. Ні­чо­га, спра­вім­ся".

Да­рэ­чы, кі­раў­ніц­тва ўні­вер­сі­тэ­та ад­бі­ра­ла са­мых леп­шых сту­дэн­таў — у кан­чат­ко­вы спіс тра­пі­лі ад­ны бюд­жэт­ні­кі. Са 150 ча­ла­век ад­се­я­ла­ся аж­но сот­ня. "Са­мым скла­да­ным эта­пам пад­рых­тоў­кі ста­ла афарм­лен­не ўра­чэб­ных да­ве­дак — да­вя­ло­ся прай­сці шмат спе­цы­я­ліс­таў, доў­га ча­каць вы­ні­каў аналізаў. Та­му, ка­лі доў­га­ча­ка­ная да­вед­ка апы­ну­ла­ся ў ма­іх ру­ках, уз­дых­ну­ла з па­лёг­кай", — ка­жа Але­на.


Пра­цоў­ныя буд­ні: "стрыт-фуд" і "скай-бок­сы"

Ці­ка­ва, на­коль­кі ж пад­рых­та­ва­ная да сва­ёй "служ­бы" Але­на? Дзяў­чы­на ка­жа, што, як і мно­гія равеснікі, ра­ней пад­пра­цоў­ва­ла пра­моў­та­рам. Гэ­тая пра­ца па­тра­буе пра­мо­га ўза­е­ма­дзе­ян­ня з людзьмі, ветлівас­ці, доб­ра­зыч­лі­вас­ці і стрэ­саў­стой­лі­вас­ці. Па­тра­ба­ван­ні спра­вяд­лі­выя і для пра­цы афі­цы­янт­кай. Дарэ­чы, для ада­бра­ных ва­лан­цё­раў пра­во­дзі­лі­ся азна­ям­ляль­ныя лек­цыі.

"Зра­зу­ме­ла, пра­ві­лы па­во­дзі­наў з клі­ен­та­мі і сер­ві­роў­ка ста­лоў - гэ­та асно­вы на­шай пра­цы. Але ведан­не каш­тоў­нас­цяў алім­пій­ска­га ру­ху так­са­ма ні­хто не ад­мя­няў, - упэў­не­на ка­жа Але­на. - Кож­ны з нас усве­дам­ляе, на якое ме­ра­пры­ем­ства ён едзе, та­му ве­даць ха­ця б агуль­нае пра зі­мо­вую Алімпія­ду мы па­він­ны".

А што з гра­фі­кам? Тут не ўсё так пры­ваб­на і со­лад­ка, як ха­це­ла­ся б. Пра­цоў­ны дзень доў­жыц­ца 10 гадзін, пяць пра­цоў­ных дзён за­пар, а пас­ля ўзна­га­ро­да - адзін вы­хад­ны. Апла­та жыл­ля, пра­ез­ду, харчаван­ня - кло­пат фір­мы.

"Ве­даю, што мы бу­дзем жыць у пры­ват­ным сек­та­ры, у га­тэ­лі - уся­го паў­га­дзі­ны да­бі­рац­ца да месца пра­цы. А з су­вяз­зю кры­ху на­клад­на атры­ма­ец­ца - там "ло­віць" толь­кі "Ме­га­фон". Гэ­та датычыцца як тэ­ле­фон­най су­вя­зі, так і ін­тэр­нэ­ту. Як тры­маць кан­такт з ра­дзі­май - па­куль не прыдумала", - су­ма­ва­ла пе­рад ад"­ез­дам дзяў­чы­на.

Што яшчэ? Дак­лад­на вя­до­ма тэ­ры­то­рыя, на якой бу­дуць пра­ца­ваць брэсц­кія сту­дэн­ты - гэ­та Алімпійскі парк, кёр­лінг і фі­гур­нае ка­тан­не.

"Па­куль нас кан­крэт­на не за­ма­цоў­ва­лі за ней­кай "кроп­кай", але мы ўжо ве­да­ем фар­мат сва­ёй пра­цы. Аб­слу­гоў­ван­не на ву­лі­цы ў спе­цы­яль­ных ка­бін­ках - на­зы­ва­ец­ца "стрыт-фуд", - пе­ра­ліч­ва­ла Але­на. - ля VІP-пер­сон бу­дуць зроб­ле­ны ад­мыс­ло­выя "скай-бок­сы" - гэ­та кар­па­ра­тыў­ныя ло­жы, "важ­ныя" аб'ек­ты. І яшчэ ў нас ёсць цу­доў­ная маг­чы­масць аб­слу­гоў­ваць за­слу­жа­ных алім­пій­цаў - іх на­зы­ва­юць "алім­пій­скай сям'ёй".


У кож­най зо­не — свае за­ба­ро­ны

А ця­пер кры­шач­ку пра за­ба­ро­ны - з гэ­тым ні­хто жар­та­ваць не збі­ра­ец­ца. У Ален­чы­ным на­тат­ні­ку галоў­ныя з іх за­пі­са­ны на ўся­ля­кі вы­па­дак - каб не за­быц­ца.

"У нас іс­нуе па­дзел па пра­цоў­ных зо­нах - чыр­во­ная, сі­няя, жоў­тая і зя­лё­ная. Кож­ная з іх мае сваю "сту­пень ры­зы­кі", - тлу­ма­чы­ла дзяў­чы­на. - Мы пра­цу­ем у зо­нах з най­мен­шым уз­роў­нем ры­зы­кі - сі­няй і жоў­тай. Гэ­та азна­чае, што аб­слу­гоў­ваць мо­жам толь­кі ста­лы і склад­скія па­мяш­кан­ні. Ка­лі клі­ент упус­ціць та­лер­ку на пад­ло­гу, мы не ма­ем пра­ва на­ват да­кра­нац­ца да гэ­тай та­лер­кі. Што ро­бім у та­кім вы­пад­ку? Клі­чам ва­лан­цё­ра з жоў­тай зо­ны - яны ад­каз­ва­юць за пад­ло­гу - і да­лей ро­бім сваю спра­ву. А ў вы­пад­ку, ка­лі клі­ент раз­ліў гар­ба­ту на ста­ле, пры­бі­ра­ем­ся ўжо мы, бо гэ­та сі­няя зо­на. Спра­чац­ца з клі­ен­та­мі нам так­са­ма за­ба­ро­не­на, на­ват ка­лі яны не ма­юць ра­цыі. Па пры­ез­дзе нам абя­ца­лі даць ін­струк­цыю "12 пунк­таў па мыц­ці рук" - што там на­пі­са­на, цяж­ка ўя­віць. Але гу­чыць ду­жа не­да­рэ­чна".

Якія яшчэ за­ба­бо­ны да­вя­дзец­ца пе­ра­жыць афі­цы­ян­там?

"Браць аў­то­гра­фы ў спарс­тме­наў мы не мо­жам, — уз­ды­хае Але­на. — Шмат пунк­ці­каў "нель­га" прапі­са­на па знеш­нім вы­гля­дзе - ні­я­кіх на­клад­ных па­зног­цяў, га­дзін­ні­каў, бран­за­ле­таў, а ва­ла­сы абавяз­ко­ва трэ­ба "пры­бі­раць". Дзя­жур­ная фор­ма - бе­лы верх, чор­ны ніз - бу­дзе вы­да­вац­ца нам на мес­цы. Адзі­нае, што абу­так да­вя­дзец­ца браць свой, але тут так­са­ма ёсць па­тра­ба­ван­не - чор­ныя звы­чай­ныя чаравікі".

…Ну, вось і ўсё! Рэ­чы са­бра­ныя, да­ку­мен­ты пад­рых­та­ва­ныя, праз га­дзі­ну - цяг­нік. Але­на тэ­ле­фа­нуе сяб­роў­цы - яны па­він­ны су­стрэц­ца ра­зам на вак­за­ле. Ну, у доб­рую да­ро­гу! На­коль­кі ці­ка­вым бы­ло валан­цёр­ства брас­таў­чан­кі Але­ны Жу­ка­вай, мы да­ве­да­ем­ся па вяр­тан­ні дзяў­чы­ны з Со­чы. Але­на паабя­ца­ла за­на­тоў­ваць свае дум­кі і ці­ка­він­кі на пра­ця­гу ўсёй Алім­пі­я­ды.
 

Тым ча­сам у нас

Кры­ху менш за тры ме­ся­цы за­ста­ло­ся да яшчэ ад­на­го вя­лі­ка­га ме­ра­пры­ем­ства, дзе так­са­ма спатрэбяц­ца ва­лан­цё­ры, - чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі, які пры­мае бе­ла­рус­кая ста­лі­ца. Іх кан­чат­ко­вы адбор прай­шоў яшчэ ў ліс­та­па­дзе мі­ну­ла­га го­да. Як рас­ка­заў Мак­сім Каш­кал­да, ме­не­джар па валанцёрскай пра­гра­ме ар­га­ні­за­цый­на­га ка­мі­тэ­та па пра­вя­дзен­ні чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі з шай­бай 2014 го­да, з 3800 ва­лан­цёр­скіх за­явак бы­ло ада­бра­на 1050.

"Да­во­лі мно­га за­явак прый­шло з Лат­віі, Фін­лян­дыі, Укра­і­ны і, вя­до­ма ж, Ра­сіі. Уся­го - з 16 кра­ін, - ка­жа Мак­сім Каш­кал­да. - Але ў вы­ні­ку боль­шая част­ка ва­лан­цё­раў - ка­ля 95% - гэ­та бе­ла­ру­сы. На дру­гім мес­цы - ра­сій­скія ва­лан­цё­ры". Не­мін­ча­нам аба­вяз­ко­ва пра­да­ста­вяць жыт­ло, для ўсіх хар­ча­ван­не будзе бяс­плат­ным. Ва­лан­цё­ры бу­дуць за­дзей­ні­ча­ны ў та­кіх сфе­рах, як ла­гіс­ты­ка, акрэ­ды­та­цыя СМІ, за­бес­пя­чэн­не пра­хо­ду, га­тэль­ная спра­ва.

Источник информации: http://www.zviazda.by