Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

60 год таму ліквідавалі Баранавіцкую вобласць

8  Января 2014 г.  в 11:29 : История города Бреста

8 студзеня 1954 яе падзялілі паміж Брэсцкай, Гродзенскай, Маладзечанскай і Мінскай вабласцямі.

60 год таму ліквідавалі Баранавіцкую вобласць

Карта Беларускай ССР 1940 года

Калі Баранавічы знаходзіліся ў складзе Польшчы, яны лічыліся павятовым горадам і ўваходзілі ў склад Наваградскага ваяводства. Ужо праз месяц пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР Наваградскае ваяводства было ператворана ў Баранавіцкую вобласць згодна з Пастановай ЦК КП(б)Б «Пра вобласці і абласныя цэнтры Заходняй Беларусі» ад 19 лістапада 1939 года. Наш горад, які ўжо за Польшчай быў большы за Навагрудак і лічыўся да таго важным чыгуначным вузлом, стаў нарэшце цэнтрам новай вобласці.

На наступны дзень былі вызначаны межы новай тэрытарыяльнай адзінкі. У склад Баранавіцкай вобласці ўвайшлі былыя паветы Польшчы: Баранавіцкі, Навагрудскі, Слонімскі, Шчучынскі, Лідскі, Нясвіжскі, Стаўбцоўскі, а таксама часткова Валожынскі і Гродзенскі паветы. Вобласць межавала з Літоўскай Рэспублікай, а таксама з Вілейскай, Мінскай, Пінскай, Брэсцкай і Беластоцкай абласцямі БССР.

15 студзеня 1940 года Пастановай Вярхоўнага Савета БССР «Аб утварэнні раёнаў у Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай абласцях БССР» паветы скасаваны, а вобласць падзелена на раёны.

У склад Баранавіцкай вобласці на той час уваходзілі наступныя 26 раёнаў: Быценьскі, Валеўкаўскі, Васілішкаўскі, Валожынскі, Воранаўскі, Гарадзішчанскі, Дзятлаўскі, Жалудоцкі, Зельвенскі, Івянецкі, Іўеўскі, Клецкі, Казлоўшчынскі, Лідскі, Ляхавіцкі, Любчанскі, Мірскі, Мастоўскі, Нясвіжскі, Наваградскі, Навамышскі, Радуньскі, Слонімскі, Стаўбцоўскі, Шчучынскі і Юрацішкаўскі. Напрыканцы 1940 года Валеўкаўскі раён быў пераназваны ў Карэліцкі.

60 год таму ліквідавалі Баранавіцкую вобласць

Баранавіцкая вобласць у 1945 годзе

Гарады Баранавічы і Ліда вылучаліся ў самастойныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі абласнога падпарадкавання. Таксама ў вобласць ўваходзілі 7 гарадоў раённага падпарадкавання (Валожын, Клецк, Ляхавічы, Навагрудак, Нясвіж, Слонім і Стоўбцы), 10 гарадскіх пасёлкаў і 367 сельсаветаў. Агулам Баранавіцкая вобласць займала 23,3 тысячы км кв., з насельніцтвам 1,185 млн чалавек (для параўнання, у Брэсцкай вобласці ў 2011 годзе пражывае 1,395 млн чалавек, вобласць займае 32,8 тысячы км кв.).

Летам 1944 года Сталін перадаў 17 раёнаў Беластоцкай вобласці камуністычнай Польшчы. З раёнаў, якія засталіся ў БССР, пачалі фармаваць Гродзенскую вобласць. Для яе павелічэння 20 верасня 1944 года з Баранавіцкай вобласці выключылі Васілішкаўскі, Воранаўскі, Жалудоцкі, Зельвенскі, Лідскі, Мастоўскі, Радуньскі і Шчучанскі раёны, а таксама горад Ліду. 

Источник информации: Автор: Руслан Равяка