Архітэктурны ансамбль плошчы Леніна складаецца з будынкаў амаль усіх архітэктурных стыляў, што былі папулярныя ў міжваеннай Польшчы. І што цікава, большасць гэтых пабудоў да сённяшняга дня выконвае тую ж ролю, якая была ім адведзена з моманту пабудовы.
Агульны від плошчы.
Плошча Леніна на нямецкім аэрафотаздымку 1941-га.
Плошча Леніна на сучаснай мапе гугла.
Гэтае месца пачало актыўна забудоўвацца ў пачатку 1920-х, да гэтага моманту, у часы Расійскай Імперыі, тут была так бы мовіць "ахоўная зона" крэпасці - шырокая паласа незабудаванай зямлі вакол умацаванняў, якая б забяспечвала добрую агляднасць подступаў да крэпасці.
Галоўны будынак плошчы - гэта канешне Брэсцкі аблвыканкам. Пабудаваны ў 1938 годзе, як адміністрацыйны будынак Палесскага Ваяводства, цэнтрам якога быў Брэст.
Пабудова ў стылі суровага адміністрацыйнага функцыяналізма.
Менавіта ля гэтага будынку ў верасні 1939 года стаялі ўдзельнікі сумеснага нямецка-савецкага параду ў Брэсце.
Ля параднага увахода быў узняты сцяг Трэцяга Рэйху, затым спушчаны ў знак перадачы горада СССР.
У савецкія часы польскі будынак быў расшыраны - дабудаваны два крыла. Больш сучаснае левае крыло (1960 года) вылучаецца па стылі ад асноўнага будынка.
Справа ад аблвыканкама знаходзіцца абласное ўпраўленне Нацбанка Беларусі.
Неакласічны будынак узведзены ў 1925 годе паводле праекта архітэктара Станіслава Філасевіча (аrch. Stanislaw Filasiewicz). У міжваеннае двадцацігоддзе тут знаходзілася аддзяленне Банка Польскага.
За былым адзяленнем Банка Польскага знаходзіцца яшчэ адзін функцыяналісцкі “кубік”.
Зараз тут месціцца брэсцкае аддзяленне КДБ.
Яго крыло, што выходзіць на вуліцу Леванеўскага, хутчэй за ўсё таксама пабудавана ў 1930-я.
Насупраць гэтага крыла знаходзіцца цудоўны абразчык архітэктурнага стылю, што панаваў у міжваеннай Польшчы у 1920-я, а менавіта “стылю нарадовага” (ці “закапанскага стылю»).
Будынак, хутчэй за ўсё будаваўся як жылы. Формамі ён падобны на шматкватэрныя жылыя дамы архітэктара Юліяна Лісецкага, адзін з каторых добра захаваўся ў Маладзечне. Цяпер у гэтым брэсцкім доме знаходзіцца гарадскі суд.
Як сведчыць таблічка на сцяне дома, тут ў 1944 годзе знаходзіўся штаб 1-га Беларускага фронту пад кіраўніцтвам маршала Ракасоўскага.
Калі вярнуцца да будынку аблвыканкама і паглядзець налева, то можна пабачыць яшчэ две міжваенныя пабудовы. Першая, гэта жылы дом 1920-х, у якім цяпер месціцца адміністрацыя Ленінскага раёна горада Брэста.
Магчыма, гэты дом - варыяцыя на тэму архітэктурнага праекту шматкватэрнага дому Юліяна Лісецкага, які ён зрабіў для Брэста ў пачатку 1920-х.
Будынак на архіўных фотаздымках парада 1939 года.
Заўважце, што былая вуліца Люблінскай Уніі (цяперашняя вул.Леніна) ў 1930-я была забрукавана трылінкай.
За гэтай пабудовай знаходзіцца будынак Першай брэсцкай бальніцы хуткай дапамогі.
Функцыяналісцкі будынак бальніцы 1923 года.
Характэрная рыса як польскага функцыяналізма, так і савецкага канструктывізма - паўкруглыя лесвічныя пралёты з вертыкальным стужкавым асцякленннем.
Дарэчы, на вуліцы Белова, што ідзе ўздоўж бальніцы, захаваўся участак, забрукаваны трылінкай.