Заходнебеларуская архітэктура. Брэст. Частка 4

10  Декабря 2013 г.  в 16:49 : История города Бреста

Вялікую цікавасць у Брэсце ўяўляюць будынкі, пабудаваныя ў стыле функцыяналізма.

Заходнебеларуская архітэктура. Брэст. Частка 4

Першы і бадай самы яскравы абразчык міжваеннага шматкватэрнага будаўніцтва ў стылі функцыяналізма - дом на рагу вуліц Пушкіна і Камсамольскай.

Заходнебеларуская архітэктура. Брэст. Частка 4

Больш просты, але таксама трохпавярховы (падаецца, што раней ён быў двухпавярховым, а трэці паверх дадалі падчас якой-небудзь рэканструкцыі) шматкватэрнік, знаходзіцца на вуліцы Савецкай - пешаходнай вуліцы Брэста.

Заходнебеларуская архітэктура. Брэст. Частка 4

Тут хацелася б зрабіць невялічкае адступленне і падзяліцца адным назіраннем. Усе напэўна заўважылі, што ў Беларусі адбываецца трэнд на стварэнне пешаходных вуліц. 

Яны ёсць амаль у кожным абласным цэнтры, а з нядаўняга часу актыўна з'яўляюцца ў райцэнтрах (праўда, у асноўным у тых, дзе ладзяцца дажынкі). Дык вось назіранне: я заўважыў, што госьці з "усходняй суседкі" часта ў сваіх падарожных справаздачах у ЖЖ параўноўваюць пешаходныя вуліцы ў тым ці іншым абласным цэнтры (у райцэнтрах яны рэдка бываюць) з маскоўскім Арбатам. 

Пішуць: “як у нас на Арбаце”, "брэсцкі/магілёўскі/гродзенскі Арбат" і т.п. Нашы ж людзі такія вуліцы часцей за ўсё называюць "брадвеямі" (не магу сказаць за ўсіх, але ў нас у Маладзечне пешаходная вуліца здаўна завецца менавіта накшталт вядомай амерыканскай вуліцы). Дык вось, ці не паказчык гэта заходняй існасці беларускай ментальнасці? 

Аднак вернемся да брэсцкага функцыяналізму. Яшчэ два міжваенных будынкі знаходзяцца на плошчы Леніна, яны пачынаюць сабой вуліцу Міцкевіча (дарэчы, гэта бадай адзіная вуліца ў Брэсце, якая захавала сваю назву з 1920-х гадоў). Вось будынак на няцотным баку - стужкавае шкленне лесвічнай клеткі і суцэльны балкон.

Заходнебеларуская архітэктура. Брэст. Частка 4

Першы дом па цотным баку вуліцы Міцкевіча.

Заходнебеларуская архітэктура. Брэст. Частка 4

Ён жа з іншага боку. Здаецца, што левая частка дома пабудавана значна пазней.

Заходнебеларуская архітэктура. Брэст. Частка 4

Яшчэ адна невялікая функцыяналістцкая пабудова месціцца на плошчы Свабоды.

Заходнебеларуская архітэктура. Брэст. Частка 4

Характэрны паўкруглы балконік.

Заходнебеларуская архітэктура. Брэст. Частка 4

Акрамя жылых дамоў у Брэсце ёсць проста цудоўны абразчык культавай пабудовы ў стылі функцыяналізма. Гутарка ідзе пра былую кірху 1930-х гадоў, дзе цяпер месціцца рэкламнае агенства.

Заходнебеларуская архітэктура. Брэст. Частка 4

Храмаў у стылі функцыяналізма ў Беларусі не так і шмат.

Брэсцкая кірха з іншага боку.

Заходнебеларуская архітэктура. Брэст. Частка 4

Від з двара.

Заходнебеларуская архітэктура. Брэст. Частка 4

Мне здавалася, што ў гэтым дамку 1920-га году пабудовы, больш рысаў з’явіўшагася менавіта ў тыя гады стылю Арт-Дэко чым пазнейшага функцыяналізму/канструктывізму. 

Заходнебеларуская архітэктура. Брэст. Частка 4

Аднак насамрэч, гэта дарэвалюцыйны будынак, які у пачатку 1920-х моцна перабудавалі палякі. Вось ён на старым здымку злева.

Заходнебеларуская архітэктура. Брэст. Частка 4

Гэты абшарпаны будынак - былы гарадскі суд, у якім у 1927 годзе “буржуазным судом” судзілі камсамолку Веру Харужую.

Заходнебеларуская архітэктура. Брэст. Частка 4

Уладзімір Садоўскі, спецыяльна для “Гістарычнай праўды”