У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

18  Ноября 2013 г.  в 13:27 : История города Бреста

Пасля візіту ў горад на Бугу, у мяне склалася ўражанне, што Брэст самы "польскі" у плане архітэктуры горад Заходняй Беларусі, бо, як аказалася, увесь цяперашні так званы гістарычны цэнтр Брэста на адсодкаў 50 забудаваны міжваеннымі будынкамі 1920-х, 1930-х гадоў.

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

Міжваенныя збудаванні станцыі "Брэст-Цэнтральны"

Насамрэч, я заўважыў толькі адзін польскі будынак на станцыі. Гэта, калі верыць пазнакам на мапе гугла, сучаснае адзялене сувязі №4. На фотаздымку - жоўты будынак у цэнтры (аднапавярховы будынак справа падобны на міжваенны але пабудаваны, хутчэй за ўсё, зусім нядаўна).

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

На нямецкім аэрафотаздымку 1940-х гэта месца выглядае так (будынак адзялення пазначаны двойкай).

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

На мапах гугла так.

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

Будынак адзялення сувязі (справа) на старым фотаздымку з польскага нацыянальнага лічбавага архіву.

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

Сучасны выгляд будынка з перона на маскоўскім баку.

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

Сам брэсцкі вакзал - будынак з цяжкім лёсам: пабудаваны у 1886 годзе, падчас Першай Сусветнай вайны быў разбураны. За польскім часам вакзал адноўлены і перабудаваны ў польскім нацыянальным архітэктурным стылі, пасля вайны перабудаваны ў савецкім стылі з элементамі сталінскага ампіру.

Урадавыя калоніі Брэста

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

Калонія Нарутовіча - самы вялікі і адносна добра захаваўшыся комплекс пабудоў 1920-х гадоў. Вось ён на нямецкім аэрафотаздымку 1940-х.

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

Тое, што засталося з тых часоў, можна пабачыць на сучаснай мапе гугла.

У першым будынку калоніі з боку вуліцы Леніна (у міжваенны час вуліца імя Люблінскай Вуніі) зараз знаходзіцца музей горада Брэста (д.3, вул.Леванеўскага).

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

Будынак 1928 году.

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

Дом пабудаваны паводле праекта архітэктара Юліяна Лісецкага (Juljan Lisiecki (1881-1944)) як дом на две сям'і.

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

Фасад.

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

Від з двара.

Насупраць музея стаіць драўляны жылы дом.

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

У наступным доме па няцотным баку вуліцы (д.5, вул. Леванеўскага) зараз знаходзіцца аддзел брэстскай міліцыі. Перад уваходам цікавы рарытэт - Масквіч-407 у міліцэйскай расфарбоўцы.

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

Фасад губляецца сярод дрэваў.

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

Від з двара.

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

Аўтарам пабудовы быў архітэктар Юліян Лісецкі.

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

Наступны дом (д.7, вул. Леванеўскага) - гэта былы клуб, а цяпер будынак футбольнага клуба "Дынама-Брэст".

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

Пабудаваны ў 1923 годзе паводле праекта архітэктара Юліяна Лісецкага.

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

Так будынак выглядаў на фотаздымку 1925 года.

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

Будынак клуба ўтварае сваеасаблівую вось сіметрыі былой ўрадавай калоніі. Адразу за ім ідзе дом (д.9, вул. Леванеўскага), пабудаваны паводле такога ж праекту, што і д. 5 з адзелам міліцыі.

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

Дом 11 па вуліцы Леванеўскага аналагічны, таму дзе месціцца музей Брэста.

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

Затым па двух баках вуліцы адзін насупраць аднаго стаяць два аднолькавыя будынкі. Дом №13 па вул. Леванеўскага.

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

І дом №12 па вуліцы Леванеўскага.

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

Абодва пабудаваны паводле праекта Лісецкага як дамы на 2 сям’і.

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

У 1925 годзе калонія завяршалася на гэтым месцы. Фота 1925 года з відам на дамы №13, №12, №11, №9 і клуб (перакрыжаванне сучасных вул. Леванеўскага і вул. Крупскай).

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

Ушыр калонія цягнулся да сучаснай вул. Энгельса (тая частка калоніі да нашага часу амаль не захавалася). Фота 1925 году з відам уздоўж сучаснай вуліцы Крупскай.

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

Пазней на працягу сучаснай вуліцы Леванеўскага і на перпендыкулярнай ёй вуліцы Чапаева, былі пабудаваны яшчэ некалькі тыповых домікаў, але ўжо з дрэва. Дом №20 па Леванеўскага.

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

Дом № 22 па вул. Леванеўскага.

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

Дом № 6 па вул. Чапаева.

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

Калонія "Схроніско"

Калонія на нямецкім аэрафотаздымку 1940-х.

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

Калонія на мапе гугла.

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

Да нашага часу захаваліся, прынамсі, два шматкватэрныя дамы, што знаходзяцца ў левай часцы калоніі. На малюнках архітэктара Лісецкага гэтая частка калоніі выглядала так.

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

Два аднолькавыя дамы "каменічкі" на 4-ы сям’і кожны.

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

Да нашага часу яны дайшлі у трохі змененым выглядзе. Правы дом з малюнка (той што на паўднёвым захадзе калоніі) выглядае так.

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

Таблічка на сцяне кажа, што пабудаваны ён у 1920 годзе.

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

Від з тыльнай часткі. Бачна што захавалася арыгінальная структура вокнаў, але зменены дах будынка (на ім зрабілі две дадатковыя кватэры).

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

Суседні будынак змяніўся больш значна. У ходзе рэканструкцыі яму надбудавалі трэці паверх.

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

А таксама зрабілі ў тыльнай часцы ўсе вокны аднолькавага памеру. Але, тым не менш, калі прыглядзецца то лёгка можна заўважыць, што гэта усё тая ж "камянічка" Лісецкага (нават два балкончыкі засталіся на месцы).

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

Іншыя пабудовы калоніі "Схроніско", калі гэта канешне арыгінальныя дамы, былі схаваны за сцяной дрэваў і хмызоў і добра зафатаграфаваць іх не было ніякай магчымасці.

Калонія "Тартак"

Самая малазахаваўшаяся ўрадавая калонія Брэста. З арыгінальных пабудоў 1925 года засталіся, прынамсі, толькі дзве (у канцы вул.Вароўскага), але іх я на жаль не сфатаграфаваў.

Калонія на здымку люфтваффэ.

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

І на гуглмэпс.

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

З пазнейшых пабудоў, якія з’явіліся ля калоніі пасля 1925 года добра захаваліся некалькі будынкаў. Па-першае, гэта дом № 39 па вуліцы Леніна, дзе цяпер знаходзіцца музей вызваленных мастацкіх каштоўнасцяў.

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

Від збоку.

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

Від са двара.

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

Па-другое, недалёка ад першага будынка, у двары паліклінікі МУС, знаходзіцца іншы міжваенны домік у закапанскім стылі.

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

Тут знаходзіцца музей брэсцкай міліцыі. Перад музеям помнік міліцыянерам, што загінулі пры выкананні абавязкаў. Дом збоку.

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

Па-трэцяе, па вуліцы Камуністычнай захаваўся дом № 24, пабудаваны паводле падобнага праекту, як і дом з музеям выратаваных каштоўнасцяў.

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

Дом 1929 году.

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

Цяпер тут банк.

У пошуках “крэсовай” архітэктуры Брэст (очень много фото!)

Цудоўныя будынкі ў так званым нацыянальным/нарадовым стылі (styl narodowy), які я яшчэ памылкова называю закапанскім.

Уладзімір Садоўскі, спецыяльна для “Гістарычнай праўды”