Змяіны агурок вырас у Пружанскім раёне

27  Сентября 2013 г.  в 11:43 : Брестская область

Расліна, падобная на вялізны кабачок, мае назву трыхазант змеепадобны, а яшчэ яе называюць змяіным агурком.

Змяіны агурок вырас у Пружанскім раёне

Гэтая субтрапічная гарбузовая культура ўсё часцей сустракаецца і на беларускіх агародах. Вырасцілі вось і на дачы ў Кацёлках плод даўжынёй паўтара метра і вагой у 6,5 кг. Расліна вельмі прыгожа цвіце - белыя кветкі, падобныя на сняжынкі, маюць цудоўны водар. Буйныя плады экзатычнай формы (каб яны не звіваліся, расліну вырошчваюць на шпалерах, а на канцы пладоў падвешваюць груз). Яны яшчэ і ядомыя. У азіяцкай кухні гэта адна з самых папулярных агародных культур, якую ўжываюць і свежай, і марынаванай, і смажанай-варанай.

Трыхазант вырас у д. Кацёлкі, Пружанскага раёна. 

Источник информации: Раённыя будні