У вёсцы Вістычы прайшла выстаўка твораў беларускага разьбяра і графіка Аляксандра Лазеркі

30  Мая 2013 г.  в 18:32 : Музыка, кино, музеи, выставки

Калі дрэва пераўтвараецца ў жывую істоту

У вёсцы Вістычы прайшла персанальная выстаўка твораў беларускага разьбяра і графіка Аляксандра Лазеркі. “Асоба на падворку” - афіша з такой назвай вісела на зробленай з покрыва сцэне. Пад гукі віяланчэлі Аляксандр вершамі пачаў прэзентацыю сваіх работ, на якую былі запрошаны сябры мастака.

У вёсцы Вістычы прайшла выстаўка твораў беларускага разьбяра і графіка Аляксандра Лазеркі

Для ўвасаблення сваіх ідэй мастак выкарыстоўвае прыродны матэрыял. Сярод Берасцейскіх калег Аляксандр Лазерка вылучаецца сваім філасафізмам у творах. Кожны яго твор прымушае разгадваць задуму аўтара і адначасова задумацца пра сэнс жыцця. Некаторыя работы майстра можна паглядзець у Мастацкім музеі нашага горада.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

Андрэй Лабановіч