Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У Пружанах арыштавалі маёмасць расійскага інвестара

26  Апреля 2013 г.  в 22:30 : Брестская область

У Пружанах арыштавалі маёмасць расійскага інвестара

"У Пружанах з’явілася яшчэ адно прадпрыемства сучаснага еўрапейскага тыпу.Заснавальнік прадпрыемства заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Расійскай Федэрацыі Сяргей Саідаў сам распрацаваў праект вытворчага памяшкання і арыгінальную тэхналогію кансервавання." - так у ліпені 2012 года газета "Раённыя Будні"пісала пра адкрыццё завода «БелОвощМикс». У Пружанах расіянам было бясплатна выдзелена памяшканне і грашовая пазыка на стварэнне новых рабочых месцаў.

Але ўжо з кастрычніка 2012 года дадзенае прадпрыемства спыніла гаспадарчую дзейнасць, людзі не атрымліваюць заробак па паўгода. І вось ужо ў красавіку 2013 года тая ж газета "Раённыя Будні" публікуе паведамленне старшыні Пружанскага суда Уладзіміра Саўчука:

"Звыш 700 мільёнаў рублёў спагнана судом Пружанскага раёна на карысць грамадзян, якія звярнуліся ў суд з іскавымі заявамі аб спагнанні неабход - ных выплат пры звальненні з ТАА “БелОвощМикс”. Дадзенае прадпрыемства не ажыццяўляе гаспадарчую дзейнасць з кастрычніка 2012 года. Таму пытанне аб выплаце заработнай платы асобам, працоўныя правы якіх былі парушаны, з’яўляецца для раёна надзвычай актуальным. Нагадаю, што ў выніку неправамоцных дзеянняў наймальніка пацярпелі звыш пяцідзесяці чалавек.

Непакоіцца аб выплаце грошай грамадзянам не варта. Судом прыняты неабходныя меры па забеспячэнні іскавых заяў. На дадзены момант абсталяванне прадпрыемства знаходзіцца пад арыштам. Назначана экспертыза па ўстанаўленні яго кошту. Займаецца гэтым ТАА “Судова- экспертная калегія” г.Мінска, якая плануе завяршыць экспертызу да 10 мая бягучага года. Пасля гэтага маёмасць прадпрыемства “БелОвощМикс” будзе перададзена для рэалізацыі ЗАТ “Белрэалізацыя г.Мінска”. Выручаныя грошы паступяць на дэпазітны рахунак суда і будуць выплачаны спагнальнікам. Уладзімір САЎЧУК, старшыня суда."
 
Дарэчы, гэта ўжо другі няўдалы эксперымент з прыцягненнем расійскіх інвестараў на Пружаншчыну. Раней Лукашэнка быў незадаволены працай кампаніі "Юнімілк-Пружаны", а мясцовыя чыноўнікі нават былі звольненыя і атрымалі вымовы.