Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках Viber Виртуального Бреста

Флэш-моб "Ў - памятаем" . + 2 фота.

17  Августа 2009 г.  в 22:25, показов: 3070

Флэш-моб "Ў - памятаем" . + 2 фота.Памылкі на помніку 1000-годдзю Берасця выправяць толькі ўвосень.
Раней мясцовыя ўлады заяўлялі, што памылкі будуць выпраўленыя яшчэ ў пачатку жніўня.
Як паведамілі «Еўрарадыё» у аддзеле культуры Берасцейскага гарвыканкама, тэксты 12 бронзавых дошак са шматлікімі памылкамі былі накіраваныя на экспертызу ў Акадэмію навук. Адказ чакаецца з дня на дзень. Затым на працягу двух тыдняў памылкі будуць выпраўленыя.
 

Нагадаем, помнік быў адчынены 26 ліпеня на Дзень горада (Берасце адзначыць тысячагоддзе праз 10 год). Ліцейныя працы выконваліся ў Пухавічах. У тэкстах помніка 70 разоў не напісана «ў» пасля галосных і дапушчана яшчэ каля дзесяці арфаграфічных, граматычных і стылістычных памылак.
Як адзначыў былы выкладчык філалагічнага факультэта Беларускага дзяржуніверсітэта, за такую колькасць памылак у тэксце студэнт атрымаў бы нуль балаў.
«Я выкладаў на філфаку БДУ, і за «у нескладовае» згодна з правіламі зніжаецца адзнака,- распавёў філолаг. -- У школе гэта таксама лічыцца за памылку. А на цэнтралізаваным тэставанні здымаюць цэлы бал, таму што гэта паўнавартасная арфаграфічная памылка. Тое ж самае, што ў расейскай мове напісаць «щ» і сказаць, што «у нас рысачкі не было ў шрыфце». Акрамя гэтага, на дошках ёсць і іншыя памылкі. Напісана «Днепра-Бугскi», а трэба «Дняпроўска-Бугскi», напісана «асвЯчана», а трэба «асвЕчана», напісана «аб БерасцЕ», а правільна - «аб БерасцI». Калі б студэнт зрабіў столькі памылак, ён атрымаў бы нуль балаў!»
Адзначым, што ў свой час аблвыканкам назваў 10 жніўня часовай градацыяй у працы над памылкамі.
 

Нагадаем, што з помніка ўвогуле знікла літара “Ў”. Сення ў 18.00 калі помніка прайшоў флэш-моб “Ў - памяць”. Літары “Ў” усклалі кветкі, запалілі свечкі. А потым прышлі міліцыянты і забралі з сабой галоўнага аганізатара мерыпрыемства і журналіста “Радыё Рацыя”...


Флэш-моб "Ў - памятаем" . + 2 фота. 

  • Комментарии на сайте
  • Нашли ошибку? Crtl+Enter
  • Отправить свою новость

Комментарии доступны только для
зарегистрированных пользователей сайта

Настройки Нашли ошибку в тексте?Если вы нашли ошибку в тексте, просто выделяйте её, и нажмите CTRL+Enter.

Доступны только для зарегистрированных пользователей. К примеру, можно отключить практически всю рекламу на сайте.
Система Orphus

Если вы располагаете информацией, которая касается города Бреста, вы можете отправить ее нам для публикации. Это может быть любое интересное событие, происшествие и т.д. К сообщению (текст) вы можете прикрепить несколько фотографий. Если укажите свой e-mail, у нас будет возможность связаться с вами, и задать вам несколько вопросов. Телефон нужен для более оперативной связи. Любое из полей может быть незаполнено.

Попробуйте прямо сейчас! - открыть загрузчик (в новом окне). Спасибо вам!