Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Белавежская пушча на старых паштоўках і гравюрах

6  Февраля 2013 г.  в 14:26 : Беловежская пуща

Белавежская пушча на старых паштоўках і гравюрахСтаражытны белавежскі лес здаўна цікавіў людзей.

Малюнкі і здымкі з яго выявамі аздаблялі старыя кнігі і паштоўкі. Паспрабуем прагледзець толькі тую драбніцу, якая на сёння прадаецца на польскім аўкцыёне allegro.pl.

Большасць паштовак, звязаных з Белавежскай пушчай, не маюць прывязкі да месца і толькі адлюстроўваюць краявіды, мясцовае насельніцтва ці жывёлаў на момант здымкаў.

У міжваенны час польскія дзяржаўныя і недзяржаўныя друкарні і арганізацыі спрабавалі папулярызаваць Пушчу рознымі сродкамі.

Так, «Пушчанскія браты», Таварыства вучняў дзяржаўнай школы для ляснічых Белавежы выдала шэраг паштовак, на якіх было прадстаўлены краявіды Белавежы. А вось сімвал Пушчы — зубры — прадстаўлены на польскіх паштоўках не так і часта. Падчас Першай сусветнай вайны гэтыя жывёлы былі цалкам вынішчаны. Спробы аднавіць папуляцыю распачаліся польскімі ўладамі толькі ў 1929 годзе.

Зубра часцей можна пабачыць на больш старажытных гравюрах ХІХ ст, бо сучаснікі маглі яшчэ сустрэць аўтахтонаў лесу і замаляваць.

Таксама, дзякуючы тым малюнкам, мы можам пабачыць абразкі з выявамі тагачасных пушчанскіх жыхароў. Паштоўкі можна набыць на польскім аўкцыёне прыкладна за 10 еўра (без перасылу). Гравюры каштуюць даражэй за паштоўкі — ад 30 да 60 еўра.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

Руслан Равяка, Наша Нiва