У 37-гадовага жыхара вёскі Дзедаўка міліцыянты канфіскавалі 150 вінтовачных патронаў калібра 7,62.
Як паведамляе прэс-служба брэсцкай абласной міліцыі, боепрыпасы з'яўляюцца прыдатнымі для страляння. Такія патроны выкарыстоўваюцца ў войску для снайперскай вінтоўкі СВД.
Пракуратура вядзе праверку гэтага выпадку. А самога мужчыну вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе.