Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

19 верасня адбудзецца абласное свята да Дня бібліятэк Рэспублікі Беларусь “Пад знакам Года кнігі”

11  Сентября 2012 г.  в 18:55 : Праздники, события, мероприятия

19 верасня 2012 г. адбудзецца абласное свята да Дня бібліятэк Рэспублікі Беларусь “Пад знакам Года кнігі”

У 16.00 у актавай зале абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул. Камуністычная, 1) адбудзецца абласное свята да Дня бібліятэк Рэспублікі Беларусь “Пад знакам Года кнігі”.

Ініцыятарамі і арганізатарамі мерапрыемства выступілі упраўленне культуры Брэсцкага аблвыканкама і УК ”Абласная бібліятэка імя М. Горкага”. У свяце прымуць удзел бібліятэчныя супрацоўнікі горада і вобласці, ветэраны бібліятэчнай справы, прадстаўнікі ўлады і грамадскасць горада.

У праграме свята:
- прэзентацыя кніжнай выставы “Цуд, імя якому – Кніга” з фонду Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага;
- узнагароджанне лепшых бібліятэкараў галіны;
- аб’ява вынікаў абласнога агляду-конкурсу маладзёжных праектаў “Лесвіца поспеху”;
- канцэртная праграма.

19 верасня адбудзецца абласное свята да Дня бібліятэк Рэспублікі Беларусь “Пад знакам Года кнігі”

Брестский областной исполнительный комитет