Рэха трагедыі
Тры гады таму, на авія-шоў у польскім горадзе Радом, падчас выканання фігуры вышэйшага пілатажу, разбіліся беларускія лётчыкі Аляксандр Марфіцкі і Аляксандр Жураўлевіч.
Дзявятага сакавіка 2010 года яны былі пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам «За асабістую мужнасць». У памяць аб загінуўшых лётчыках на 61-ай авіябазе прайшоў мітынг-рэквіем.