Увага! Дзеці!
Лічаныя дні застаюцца да пачатку новага навучальнага года.
У сувязі з чым клопатаў прыбаўляецца не толькі ў школьнікаў і іх бацькоў, але і ў дзяржаўтаінспекцыі. Зрабіць усё неабходнае для таго, каб папярэдзіць непрыемныя здарэнні на дарогах з удзелам дзяцей - прызваны комплекс спецмерапрыемстваў пад назвай "Увага, дзеці!", які ДАІ праводзіць па 10-е верасня.