Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Пружанскую выбарчую акругу стварылі спецыяльна дзеля апальнага старшыні райвыканкаму?

26  Июля 2012 г.  в 13:13 : Брестская область

Пружанскую выбарчую акругу стварылі спецыяльна дзеля апальнага старшыні райвыканкаму?

Перад выбарамі ў Палату Прадстаўнікоў 2012 была створана Пружанская выбарчая акруга, у склад якой увайшоў не толькі Пружанскі раён але і палова Бярозаўскага раёну. Гэтая навіна выклікала непаразуменне сярод насельніцтва, бо Пружанскі раён налічвае 52 тысячы жыхароў і заўжды ўваходзіў у Белавежскі выбарчы округ, у Бярозаўскім раёне ж пражывае 67 тысяч насельніцтва, што было падставай для арганізацыі асобнай выбарчай акругі. Але этап рэгістрацыі ініцыятыўных групаў, здаецца, праліў сэнс на логіку гэтых пературбацыяў.

Сайт Пружанскага райвыканкама апублікаваў 18 ліпеня інфармацыю пра тое, што па Пружанскай выбарчай акрузе №9 зарэгістраваная ініцыятыўная група грамадзян па вылучэнню кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальга сходу Рэспублікі Беларусь Юркевіча Аляксандра Іванавіча. А гэта ніхто іншы, як старшыня Пружанскага райвыканкама. Канешне, кіраўніку раёна лягчэй выйграць выбары ў акрузе, дзе большасць выбаршчыкаў пражывае і працуе на кіруемай ім тэрыторыі.

Што тычыцца старшыні Пружанскага раёну,то за шматгадовую працу на спадар Юркевіч ніколі не ўдзельнічаў у выбарах у якасці кандыдата. Магчыма на рашэнне балатавацца ў дэпутаты Аляксандра Іванавіча паўплывала перспектыва звальнення з дзеючага месца працы, якая навісла над ім 3 лютага 2011 года, калі на нарадзе па пытаннях развіцця беларускай малочнай галіны Аляксандр Лукашэнка, незадаволены работай расійскай кампаніі "Юнімілк", якой належыць малочны завод "Юнімілк Пружаны", заявіў, што старшыню Пружанскага райвыканкама, "хутчэй за ўсё, трэба замяніць". "Ён не мала працуе, магчыма, перапрацаваў, перагрэўся. Туды трэба накіраваць іншага чалавека. Я на гэтым не настойваю, але гэтае пытанне на працягу 10 дзён павінна быць у Адміністрацыі Прэзідэнта і Каміце дзяржкантролю разгледжаны з пазіцыі кадравай працы ў краіне." 

Адразу пасля нарады спадар Юркевіч трапіў у шпіталь, дзе лячыў сэрца, а праз месяц пасля нарады губернатар Брэсцкай вобласці за недастатковую працу з кадрамі і нематыванае звальненне дырэктара Пружанскага малочнага камбіната Уладзіміра Мікіціча (які быў звольнены пасля таго, як адмовіўся аддаць завод расійскаму Юнімілку) старшыне Пружанскага райвыканкама Аляксандру Юркевічу аб'яўлены выгавар, а яго намеснік, які курыраваў пытанні эканомікі, Василий Казак, вызвалены ад сваёй пасады.

Магчыма, і старшыня райвыканкама захаваў сваю пасаду ненадоўга, мяркуючы па тым, што ён вылучыў сваю кандыдатуру ў дэпутаты парламента па спешнастворанай выбарчай акрузе і ў выпадку абрання, наўрад ці ён зможа сумяшчаць дзве такія складаныя працы.
 

Источник информации: http://pruzhany.brest-region.by/