Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Год без ксяндза-кардынала Казіміра Свёнтка

23  Июля 2012 г.  в 23:24 : Брестская область

У пінскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі прайшла святая Імша, прысвечаная гадавіне адыходу ў вечнасць Казіміра Свёнтка (1914-2011).

На літургію, якую правялі Антоні Дзем’янка і арцыпастыр Тадэвуш Кандрусевіч. з’ехаліся вернікі з усёй Беларусі, а таксама госці з Польшчы і Украіны.
 
У нядзелю грамадскія актывісты арганізаваліі вечар памяці, на якім дзяліліся сваімі ўспамінамі аб іерарху. Удзельнікі распавядалі аб прыватных гісторыях, што звязаныя з Казімірам Свёнткам.
 
Гэта быў першы беларускі кардынал пасля 1798 году. Дзякуючы яго намаганням, касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі не быў перароблены пад бровар, пры актыўным удзеле ксяндза-кардынала абноўленая духоўная семінарыя ў Пінску і Архікатэдральны касцёл у Мінску.

Источник информации: http:///