Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У гонар Казіміра Свёнтка

14  Июля 2012 г.  в 21:33 : Брестская область

У гонар Казіміра Свёнтка

21 ліпеня споўніцца год, як не стала першага беларускага кардынала пасля 1798 года, іерарха каталіцкага касцёлу Казіміра Свёнтка (1914-2011). У гадавіну смерці ў пінскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, а 12-й гадзіне адбудзецца літургія.
 
“Пакуль мы можам толькі маліцца, - адзначыў біскуп Антоні Дзям’янка. - Збяруцца вернікі, пэўна прыедуць з іншых гарадоў і мястэчак краіны. Зараз галоўнае малітва ў светлую памяць ксяндза-кардынала”.
 
Літургію ў Пінску ўзначаліць біскуп. Таксама імшы адбудуцца і ў Мінску ў архікатэдры 22 ліпеня ў 11.30 і 13.00, якія правядзе Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. 

Источник информации: http:///