Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Суд Маскоўскага раёну Берасьця апраўдаў Канстанціна Турчаняка

13  Июля 2012 г.  в 23:45 : Автомобили, транспорт, ГАИ, ДТП

Суд Маскоўскага раёну Берасьця апраўдаў Канстанціна ТурчанякаСуд Маскоўскага раёну Берасьця апраўдаў Канстанціна Турчаняка, брата тутэйшага грамадзкага дзеяча, каардынатара руху «За свабоду» Дзяніса Турчаняка.

На Канстанціна Турчаняка супрацоўнік ДАІ склаў адразу два пратаколы — за перавышэньне хуткасьці і за разьмяшчэньне налепкі на кузаве аўто — і выпісаў штраф на 120 тысяч рублёў.

Спадар Турчаняк не пагадзіўся з прад’яўленымі яму абвінавачаньнямі і падаў скаргу ў Маскоўскі суд. Падчас разгляду справы выявіліся парушэньні ў пратаколе, у арыгінале дакумэнту знайшлі дапіскі. У выніку абедзьве пастановы пра накладаньне штрафу былі скасаваныя.

Дзяніс Турчаняк Як распавёў «Свабодзе» Дзяніс Турчаняк,
ён лічыць, што праз брата яму спрабавалі адпомсьціць за ягоную грамадзкую пазыцыю:

«Тая налепка, за якую хацелі пакараць Канстанціна, знаходзілася ззаду на кузаве аўто і ўяўляе сабой надпіс „Renault Poitiers“. Яна была на аўтамабілі яшчэ да таго, як брат яго набыў. Падобная да звычайнай заводзкай налепкі. Яна вельмі маленькая і непрыкметная, літары 1,5–2 сантымэтры ў вышыню і, можа, 7 сантымэтраў даўжынёй. Пры гэтым яна і не перашкаджала тэхагляд праходзіць.

Тут былі перадузятыя адносіны супрацоўніка ДАІ, які хацеў націснуць на мяне праз брата. Якраз на той момант я вёў актыўную перапіску з ДАІ наконт законнасьці акцыі, якую яны правялі зь незарэгістраванай арганізацыяй. Тады зь нейкім мітычным клюбам „Патрыёт“ яны раздавалі аўтааматарам налепкі ў межах акцыі „Дзякуй дзеду за Перамогу“. Таму я перакананы, што гэта была помста такая з боку ДАІ».

Дзяніс Турчаняк не выключае, што супрацоўнікі ДАІ проста паблыталі яго з братам, бо яны часта мяняюцца машынамі. 

Источник информации: http://www.svaboda.org